Вы тут

Абвінавачванні будуць знятыя


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра вынікі чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе, сапернікаў брэсцкага гандбольнага клуба ў Лізе чэмпіёнаў і пра новыя рашэнні ВАДА ў дачыненні да беларускіх спартсменаў.


1. У дацкім Глострупе адбылося лёсаванне групавога этапу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Брэсцкі клуб імя Мяшкова выступіць у папярэдняй групе В разам з нямецкім «Райн Левен», польскім «Віве», македонскім «Вардарам», харвацкім «Заграбам», венгерскім «Пікам», славенскім «Цэле» і шведскім «Крысціянстадам».

Па выніках двухколавых турніраў пераможцы груп заваююць прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінал, а каманды, якія занялі 2-6-я месцы, выступяць у 1/8 фіналу.

2. Абвінавачванні ў дачыненні да беларускіх весляроў ва ўжыванні мельдонію будуць знятыя. Такая інфармацыя са спасылкай на заяву прэс-службы Сусветнага антыдопінгавага агенцтва апублікавана на сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Дзякуючы настойлівым зваротам у ВАДА, у тым ліку беларускага боку, арганізацыя апублікавала новыя даныя даследавання, якія дазваляюць агенцтву даць рэкамендацыі датычна выпадкаў, калі спартсмены сцвярджаюць, што ўжывалі прэпарат да ўключэння яго ў спіс забароненых. Паводле сцвярджэння НАК, гэтыя даследаванні пацвярджаюць факт невінаватасці беларускіх весляроў, якія вядуць падрыхтоўку да Алімпіяды-2016.

3. Завяршыўся 15-ты тур чэмпіянату краіны па футболе. Мінскае «Дынама» пасля двух паражэнняў запар атрымала хатнюю перамогу. Дынамаўцы прымалі на сваім полі гасцей з мазырскай «Славіі» і выйгралі з мінімальным лікам 1:0. Дзякуючы гэтай вікторыі сталічныя футбалісты вярнуліся на другое месца ў турнірнай табліцы.

Лідар першынства барысаўскі БАТЭ не змог перамагчы ў гасцях «Гарадзею», завяршыўшы паядынак унічыю — 1:1. У сталічным дэрбі футбалісты «Мінска» ўзялі верх над «Крумкачамі» — 1:0. «Слуцк» і «Іслач» не змаглі выявіць пераможцу — 2:2. Наваполацкі «Нафтан» на сваім полі быў мацнейшы за «Нёман» з Гродна — 2:0, а «Віцебск» у сябе дома перайграў брэсцкае «Дынама» — 1:0. «Граніт» з Мікашэвіч буйна саступіў «Белшыне» — 0:4.

Матч салігорскага «Шахцёра» і жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» учора ўвечары завяршыў 15-ы тур чэмпіянату.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».