Вы тут

Стаўка на развіццё бізнесу


Анатоль Шуплянкоў, старшыня Круглянскага райвыканкама, дэлегат Усебеларускага народнага сходу:


— На такім прадстаўнічым мерапрыемстве я быў упершыню, і мяне ўразіў высокі ўзровень яго арганізацыі. Праграма, распрацаваная на наступную пяцігодку, зразумелая і прынята намі для выканання. Цалкам згодны з Прэзідэнтам: «Трэба лепш працаваць для таго, каб лепш жыць». Наш раён сельскагаспадарчы, і мы прыкладаем усе намаганні, каб пастаўленыя перад намі задачы былі выкананыя. Мы значна палепшылі матэрыяльна-тэхнічную базу аграпрамысловага комплексу. Працуем і па іншых асноўных напрамках. Прадпрымальнікі ўносяць усё больш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Удзельная вага падатковых паступленняў у бюджэт ад прадпрымальніцкага сектара складае каля 20%.

Адно з самых перспектыўных прыватных прадпрыемстваў — ТАА «Цагельны завод «Усходні». Апошнім часам прадпрыемства займаецца рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта па перапрацоўцы другасных рэсурсаў і вытворчасці поліпрапіленавых паддонаў. Ужо зроблены пастаўкі агламерату з поліэтылену ў Арменію. Неўзабаве пачнецца вытворчасць фарбавальнікаў на аснове ПЭТ-бутэлькі і поліэтылену. Цяпер вядзецца рэканструкцыя будынка пад новую лінію. Аб'ёмы інвестыцый — 23,9 мільярда рублёў. Праект дапаможа палепшыць экалагічнае становішча ў раёне і зарабіць грошы на другасных адходах. Акрамя гэтага, ствараюцца новыя працоўныя месцы. Для абслугоўвання лініі плануецца працаўладкаваць 23 чалавекі. Калі спачатку на прадпрыемстве працавала каля 60 чалавек, то ў будучыні будзе каля 90.

Яшчэ адным прыватным прадпрыемствам — «Круглянскі каларыт» — рэалізаваны інвестыцыйны праект па арганізацыі вытворчасці лакафарбавых вырабаў. Прадпрыемства займаецца вытворчасцю водна-дысперсійнай фарбы, грунтоўкі, шпаклёўкі і фарбы для фасадных і інтэр'ерных работ. Тут жа распрацавана сістэма колераў «Каларыт экспрэс сістэм» — звыш 1000 каляровых рашэнняў. А яшчэ на «Круглянскім каларыце» вырабляюцца цвікі для андуліну — дахавага пакрыцця. Прадукцыя прадпрыемства распаўсюджваецца па Беларусі і часткова пастаўляецца ў Расію. Тут плануюць у будучыні наладзіць вытворчасць водна-дысперсійных фарбаў па дрэве.

Наогул бізнес у нас развіваецца па розных напрамках. Камерцыйныя структуры ўдзельнічаюць у развіцці гандлю, добра развіта дрэваапрацоўка — вырабы ідуць на экспарт у Германію, краіны Прыбалтыкі. Разглядаюцца іншыя інвестыцыйныя прапановы. Раён не стаіць на месцы, бо тут жывуць сапраўды ініцыятыўныя і працавітыя людзі.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.