Вы тут

Ветэранскі прыклад


Плаванне, кулявая стральба, шахматы, шашкі, більярд, дартс, мнагаборства «Здароўе» (бег, скачкі ў даўжыню, падцягванне) — такой была праграма Міжнароднай спартакіяды ветэранаў фізічнай культуры і спорту, прысвечанай Дню Незалежнасці Беларусі.


Жаданне паспаборнічаць у Гродне выказалі больш за 100 чалавек паважанага ўзросту, чыёй фізічнай форме, энергіі можна толькі пазайздросціць — каманды з усіх абласцей нашай краіны, а таксама госці з Літвы.

— Вы прыехалі не па рэкорды і медалі, а каб сваім прыкладам паказаць моладзі, як весці здаровы лад жыцця. І гэта ў вас выдатна атрымалася! — зазначыў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл КАЖУРА.

Каманднае першынство не праводзілася, а ў неафіцыйным заліку па заваяванні прызавых месцаў перамагла Віцебская вобласць. Эстафету наступнай спартакіяды прыняў Гомель.

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.