Вы тут

Грошы. Падарункавы варыянт


Нацыянальны банк краіны з 1 ліпеня выпускае ў абарачэнне памятныя банкноты і манеты, прысвечаныя ўвядзенню на тэрыторыі Беларусі новых грошай узору 2009 года.


Памятныя банкноты пад агульнай тэматыкай «Мая краіна — Беларусь» аналагічныя банкнотам узору 2009 года наміналамі 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, але маюць спецыяльныя серыю і нумар.

Названыя банкноты аб'яднаны ў камплект — па адной банкноце кожнага наміналу названых серый з аднолькавымі серыйнымі нумарамі, укладзеныя ў спецыяльную ўпакоўку-буклет. Паступленне ў касы Нацыянальнага банка памятных банкнот «Мая краіна — Беларусь» для продажу плануецца сёлета ў другой дэкадзе ліпеня.

Таксама ў ліпені фінансавы рэгулятар выпускае ў абарачэнне памятныя манеты гэтай серыі. У камплект уваходзяць памятныя капейкі і рублі, ідэнтычныя манетам узору 2009 года наміналамі 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек, 1 і 2 рублі, але адрозніваюцца якасцю чаканкі.

Манеты аб'яднаны ў камплект і ўкладзены ў блістарную ўпакоўку. Яны паступяць у продаж у трэцяй дэкадзе ліпеня.

Выпушчаныя ў абарачэнне памятныя банкноты і манеты серыі «Мая краіна — Беларусь»: з'яўляюцца законным плацежным сродкам на тэрыторыі краіны, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».