Вы тут

Усё аб альтэрнатыўнай службе


Як вядома, з 1 лiпеня ўступіў у сiлу адпаведны закон. У якiх арганiзацыях i сферах дзейнасцi будуць працаваць альтэрнатыўшчыкi? Цi залiчваецца час праходжання альтэрнатыўнай службы ў стаж працы? Цi распаўсюджваецца на альтэрнатыўшчыкаў вызваленне ад службы, калi яны — шматдзетныя бацькi? На гэтыя i iншыя пытаннi адказалi намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Iгар Старавойтаў, начальнiк аддзела прававых пытанняў сацыяльнай абароны Вольга Лiхтаровiч, iншыя супрацоўнiкi мiнiстэрства падчас анлайн-канферэнцыi «Арганiзацыя работы па альтэрнатыўнай службе», якая прайшла на сайтах Мiнпрацы i сацабароны i БЕЛТА.


Хто i як можа стаць альтэрнатыўшчыкам?

— Якi прынцып будзе прымяняцца ў дачыненнi да альтэрнатыўшчыкаў: заяўны або выяўляльны?

— Законам прадугледжваецца права хадайнiчаць аб замене вайсковай на альтэрнатыўную службу па рэлiгiйных перакананнях. Важны момант: чалавек павiнен не толькi заявiць пра сваё жаданне праходзiць альтэрнатыўную службу ўзамен вайсковай, але i належным чынам абгрунтаваць хадайнiцтва. Закон не прадугледжвае аўтаматычнага прызнання права на замену вайсковай службы альтэрнатыўнай.

У заяве павiнны быць выкладзены прычыны, якiя заахвоцiлi заявiць пра замену вайсковай службы на альтэрнатыўную. Да заявы прыкладаецца аўтабiяграфiя, а таксама iншыя матэрыялы, якiя могуць служыць пацвярджэннем iнфармацыi, выкладзенай у заяве.

На альтэрнатыўную службу могуць быць накiраваны грамадзяне, якiя падлягаюць прызыву на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве, прыгодныя па стане здароўя i фiзiчным развiццi да праходжання гэтай службы, якiя асабiста заявiлi аб тым, што прыняцце ваеннай прысягi, нашэнне, прымяненне зброi або непасрэдны ўдзел у вытворчасцi i абслугоўваннi зброi, боепрыпасаў i баявой тэхнiкi супярэчаць iх рэлiгiйным перакананням.

— Якi парадак разгляду заявы аб замене вайсковай службы на альтэрнатыўную? Што можа стаць прычынай адмовы?

— Заява грамадзянiна разглядаецца ў яго прысутнасцi на пасяджэннi прызыўной камiсii. Прызыўная камiсiя мае права запрасiць на пасяджэнне прадстаўнiкоў рэлiгiйных i iншых арганiзацый, грамадзян, якiя могуць даць дадатковыя тлумачэннi.

Прызыўная камiсiя таксама мае права папрасiць характарыстыку з месца працы (вучобы), а таксама iншую iнфармацыю, якая мае адносiны да пытання i на пасяджэннi абавязана праiнфармаваць аб гэтых дакументах i iнфармацыi.

Што датычыцца прычын адмовы ў замене вайсковай службы на альтэрнатыўную, то яны вызначаны арт. 17 Закона «Аб альтэрнатыўнай службе». У прыватнасцi, гэта адсутнасць прадугледжаных законам падстаў для накiравання на альтэрнатыўную службу, няяўка грамадзянiна без важных прычын на пасяджэнне прызыўной камiсii, выяўленне камiсiяй недакладнасцi звестак, якiя маюць iстотнае значэнне для прыняцця рашэння.

— Калi ў працэсе альтэрнатыўнай службы чалавек перадумаў i хоча пайсцi на тэрмiновую службу, цi ёсць у яго такая магчымасць? I як у такiм выпадку будуць пералiчвацца днi службы?

— Законам прадастаўлена права да дня пераезду да месца праходжання альтэрнатыўнай службы заявiць пра сваё жаданне прайсцi ваенную службу. Такiя грамадзяне прызываюцца на тэрмiновую ваенную службу на агульных падставах i не могуць быць паўторна накiраваны для праходжання альтэрнатыўнай службы. У перыяд праходжання альтэрнатыўнай службы перавод на тэрмiновую службу законам не прадугледжаны.

— Законам вызначаны тэрмiны альтэрнатыўнай службы для тых, хто не мае вышэйшай адукацыi, — 36 месяцаў, тым, хто мае вышэйшую адукацыю, — 24 месяцы. А якiя перыяды не будуць залiчвацца ў тэрмiн службы? Як наконт бальнiчнага, водпуску i г.д.?

— У адпаведнасцi з арт. 19 закона не залiчваюцца днi адпачынку ў сувязi з паступленнем ва ўстанову адукацыi або арганiзацыю паслявузаўскай адукацыi i атрыманнем адукацыi. Не залiчваюцца i перыяды, якiя прыпадаюць на тэрмiн адбыцця пакарання ў выглядзе арышту, а таксама час, на працягу якога грамадзянiн не выконваў абавязкаў альтэрнатыўнай службы ў сувязi з ужываннем да яго адмiнiстрацыйнага спагнання.

Днi, на працягу якiх альтэрнатыўшчык адсутнiчаў без уважлiвых прычын больш за 3 гадзiны падчас выканання абавязкаў альтэрнатыўнай службы альбо знаходзiўся ў гэты перыяд часу ў стане алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап'янення або распiваў спiртныя напоi, спажываў наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы, таксама не ўваходзяць у тэрмiн альтэрнатыўнай службы.

А вось водпуск па хваробе, водпуск па ўважлiвых прычынах асабiстага i сямейнага характару залiчваюцца ў тэрмiн альтэрнатыўнай службы.

— Цi распаўсюджваецца на альтэрнатыўшчыкаў вызваленне ад службы, калi яны — шматдзетныя бацькi?

— Законам прадугледжана адтэрмiноўка ад прызыву на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве па сямейным становiшчы, у тым лiку калi маецца двое дзяцей. Адпаведна, гэтыя грамадзяне не накiроўваюцца на альтэрнатыўную службу.

Час праходжання альтэрнатыўнай службы залiчваецца ў працоўны стаж

— Якiя гарантыi для альтэрнатыўшчыкаў, у прыватнасцi па жыллi, захаваннi папярэдняга працоўнага месца i г.д.?

— Грамадзяне, якiя праходзяць альтэрнатыўную службу, вызваляюцца ад платы за карыстанне прадастаўленым iм на перыяд праходжання альтэрнатыўнай службы памяшканнем i за жыллёва-камунальныя паслугi. Пры гэтым за грамадзянамi, якiя праходзяць альтэрнатыўную службу, захоўваецца права знаходзiцца на ўлiку для паляпшэння жыллёвых умоў па месцы жыхарства i месцы працы (службы) на працягу ўсяго часу праходжання альтэрнатыўнай службы i аднаго года пасля яе заканчэння.

Акрамя гэтага, альтэрнатыўшчыкi маюць права на бясплатнае забеспячэнне лекавымi сродкамi, якiя выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пералiку асноўных лекавых сродкаў.

Пасля звальнення з альтэрнатыўнай службы гарантуецца працяг навучання на ранейшых умовах ва ўстановах адукацыi, у якiх яны навучалiся да накiравання на альтэрнатыўную службу, а таксама прадастаўленне першага працоўнага месца ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

За грамадзянамi, якiя працавалi да накiравання на альтэрнатыўную службу ў дзяржаўных арганiзацыях, захоўваецца права паступлення на працу да таго ж наймальнiка на пасаду, раўназначную займанай да накiравання на альтэрнатыўную службу, на працягу трох месяцаў з дня, наступнага за днём звальнення з альтэрнатыўнай службы, а ў выпадку захворвання ў перыяд праходжання альтэрнатыўнай службы — на працягу трох месяцаў з дня аднаўлення працаздольнасцi або ўстанаўлення iнвалiднасцi.

Грамадзянам, прынятым на ранейшае месца працы, законам прадугледжана прадастаўленне аднаразовай матэрыяльнай дапамогi ў памеры не менш як адной мiнiмальнай заработнай платы.

Час праходжання грамадзянамi альтэрнатыўнай службы залiчваецца ў стаж працы.

— Цi можа альтэрнатыўшчык навучацца завочна або на вячэрнiм аддзяленнi?

— Так, можна атрымлiваць адукацыю ў завочнай форме i ў форме саiскальнiцтва.

— Цi прадугледжваюцца нейкiя прэферэнцыi па прадастаўленнi першага працоўнага месца грамадзянам, звольненым з альтэрнатыўнай службы?

— Згодна з арт. 35 Закона аб альтэрнатыўнай службе i новай рэдакцыi арт. 281 Працоўнага кодэкса, грамадзянам, звольненым з альтэрнатыўнай службы, гарантуецца прадастаўленне першага працоўнага месца.

— Цiкава, што будзе лiчыцца дэзерцiрствам — прагулы? I якiя санкцыi за гэта прадугледжаны?

— Ухiленнем ад праходжання альтэрнатыўнай службы з'яўляецца няяўка без важных прычын да месца праходжання альтэрнатыўнай службы, у тым лiку пры пераводзе ў iншую арганiзацыю або прыбыццi з адпачынку, на тэрмiн звыш трох сутак, але не больш за месяц, альбо ўхiленне ад праходжання альтэрнатыўнай службы на той жа тэрмiн шляхам падробкi дакументаў або iншага падману. За гэта прадугледжана пакаранне ў выглядзе арышту.

Калi перыяд здзяйснення такiх парушэнняў перавысiў месяц, то прадугледжваецца адказнасць у выглядзе абмежавання волi на тэрмiн да пяцi гадоў або пазбаўлення волi на той жа тэрмiн.

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.