Вы тут

Юнона выйшла на арбіту Юпітэра


Амерыканская міжпланетная станцыя «Юнона» (Juno), запушчаная НАСА пяць гадоў таму з Зямлі да Юпітэра, дасягнула арбіты газавага гіганта.


Мяркуецца, што касмічны зонд больш як год будзе даследаваць найбуйнейшую ў Сонечнай сістэме планету. Навукоўцы спадзяюцца, што вывучэнне Юпітэра дапаможа растлумачыць працэс узнікнення Сонечнай сістэмы ў цэлым. «Юнона» была запушчана 5 жніўня 2011 года і стала другім штучным спадарожнікам пасля «Галілеа» — той знаходзіўся на арбіце планеты з 1995 па 2003 год, і дзявятым касмічным апаратам, які дасягнуў Юпітэра. Плануецца, што зонд правядзе даследаванні атмасферы Юпітэра, вывучыць яе гравітацыйнае і магнітнае палі, а таксама праверыць гіпотэзу аб наяўнасці ў планеты цвёрдага ядра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».