Вы тут

З адкрыццём, трэці працоўны!


Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Астраўцы.


На ўзвядзенні аб'ектаў Беларускай атамнай электрастанцыі будзе задзейнічаны зводны міжнародны студэнцкі атрад імя двойчы Героя Савецкага Саюза маршала Мікалая Іванавіча Крылова. У яго састаў увойдуць 5 лінейных будаўнічых атрадаў з Расіі і 18 будатрадаў, сфарміраваных на базе ўстаноў адукацыі Беларусі. Таксама будуць задзейнічаны грамадзяне Казахстана. Агульная колькасць студатрадаўцаў складзе 428 чалавек. У прыватнасці, байцы будуць выконваць бетонныя і каменныя работы, розныя віды арміравання, дарожныя і геадэзічныя работы, зоймуцца мантажом металаканструкцый і цеплаэнергетычнага абсталявання. З кожным удзельнікам студэнцкага атрада заключаны тэрміновы працоўны або грамадзянска-прававы дагавор, праведзены інструктаж. Хлопцы будуць забяспечаны спецвопраткай, спецабуткам, сродкамі індывідуальнай абароны. Студатрадаўцаў чакае насычаная культурная і спартыўная праграма. Пройдуць турніры па футболе, валейболе, баскетболе. Для ўдзельнікаў студатрадаў будуць арганізаваны экскурсіі па Астраўцы, паездка ў аграгарадок Гервяты на канцэрт арганнай музыкі ў касцёл Святой Тройцы, падарожжа па гістарычных мясцінах Беларусі і іншае. Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі запланавана на 26 жніўня.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.