Вы тут

Не памыліцца з выбарам


Для многіх летнія месяцы — час адпачынку. Але для цяперашніх выпускнікоў — гэта гарачы час паступлення ў вышэйшыя ці сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, момант выбару жыццёвага шляху.


— Вельмі хвалявалася, калі год таму паступала ва ўніверсітэт, — успамінае мая знаёмая, студэнтка першага курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. — Думала, што будзе вельмі складана, асабліва першы час. Усё ж такі новыя людзі, выкладчыкі. Але аказалася ўсё зусім не так, як я сабе ўяўляла. Новая абстаноўка пайшла мне толькі на карысць, я знайшла шмат новых сяброў. У сталіцы стала лепш арыентавацца. Але не варта надта расслабляцца. Ва ўніверсітэце ўсё нашмат больш сур'ёзна, чым у школе. Вучыцца досыць няпроста, але вельмі цікава. Хачу дадаць, што важна выбраць навучальную ўстанову і спецыяльнасць, якія вам даспадобы. Бо ад вашай вышэйшай адукацыі будзе залежаць будучая прафесія, якая павінна прыносіць не толькі добры заробак, але і станоўчыя эмоцыі, маральнае задавальненне.

...Я таксама сёлета выпусцілася са сцен сваёй Мар'інагорскай гімназіі. З выбарам будучай прафесіі вызначылася досыць даўно, хоць і ішла да яго маленькімі крокамі, узважваючы кожны бок сваёй будучай спецыяльнасці. Жадаю кожнаму выпускніку 2016 года паспяхова паступіць у выбраную ўстанову, выйсці з яе сцен кваліфікаваным спецыялістам, а самае галоўнае — знайсці сваё месца ў жыцці.

Кацярына Груша, выпускніца Мар'інагорскай гімназіі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.