Вы тут

Любімыя коні юнай мастачкі


Мала хто ў свае 15 гадоў можа пахваліцца нейкім значным дасягненнем. А выхаванка народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палаца культуры Маладзечна Анастасія Надудзік можа. Нядаўна тут адкрылася яе выстава «Краявіды з коньмі».


Падчас адкрыцця экспазіцыі асаблівыя словы падзякі прагучалі ад мамы дзяўчынкі Вольгі Васілеўны. У іх сям'і юрыстаў ніхто не захапляўся маляваннем. А развіць талент Насці дапамагла кіраўнік студыі Галіна Сушко, якая адзначыла: «Усе, каму мы рабілі такія выставы, сталі мастакамі. Мяркую, што і Насцю чакае вялікая творчая будучыня. Тое, як яна працуе, у мяне выклікае толькі здзіўленне. Дзіця самастойна прыдумляе кампазіцыі, і яны вельмі складаныя».

І сапраўды. Карціны юнай мастачкі адлюстроўваюць шмат розных сюжэтаў. Тут можна ўбачыць і Напалеона каля вогнішча, і сядзібу Агінскага, і савецкага кавалерыста, які развітваецца з роднай вёскай перад адпраўкай на фронт. Усе аб'ядноўвае адна тэма — коні, любімыя жывёлы Насці.

«Дастаткова разнастайныя кампазіцыі, рэалістычныя коні, жывапісныя работы. Я лічу, што не дарма прыйшоў сюды. Атрымаў масу задавальнення ад выставы. Больш за ўсё спадабалася карціна, дзе намаляваныя белыя коні на фоне восеньскага пейзажу», — расказаў пра свае ўражанні навучэнец гімназіі-каледжа мастацтваў Аляксей Пакалюк.

Адну з наведвальніц, Ніну Дуброўную, так уразіла работа «Новы год прыйшоў», што яна захацела яе купіць: «Мне спадабалася гэтая карціна, таму што яна сімвалізуе Каляды, наступленне Новага года, надзею на нешта новае, лепшае, прыгожае. Уся прырода быццам замерла ў чаканні. Тут паказана радаснае дзіцячае светаадчуванне. Я хачу падарыць гэтую карціну сваёй пляменніцы, якая жыве ў Германіі».

Цяпер мастачка збіраецца стварыць серыю графічных работ. «Гэта будуць абсалютна выдуманыя вобразы, якія не паддаюцца якому-небудзь тлумачэнню», — дзеліцца планамі Анастасія.

Напрыканцы мерапрыемства дзяўчына падарыла ўсім сувеніры: выразаных з каляровай паперы конікаў з аўтографам юнай мастачкі. У падарунак ад народнай студыі яна атрымала альбом для эскізаў, які так даўно хацела, і сапраўдны каталог з яе малюнкамі.

Дар'я Свірыда, выпускніца 11 класа гімназіі №10 г. Маладзечна

Фота Святланы Кіслай

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.