Вы тут

Працэдура падаткаабкладання павінна быць камфортнай


але пры гэтым мусіць гарантаваць рэалізацыю законных інтарэсаў дзяржавы.

Гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта з міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам.


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што падатковыя органы перажываюць свайго роду пераломны этап у пытаннях удасканалення сістэмы падаткаабкладання і адміністравання. «Што зроблена, асабліва калі браць пад увагу інфарматызацыю? Мы дамаўляліся аб тым, што ў гэтым плане будзе зроблена нямала ў вашым ведамстве», — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Асноўнай тэмай даклада кіраўніку дзяржавы была эфектыўнасць укаранёных электронных сістэм кантролю, а таксама рэалізацыя з 1 ліпеня механізму электронных рахункаў-фактур для плацельшчыкаў ПДВ, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Было даложана аб эфектыўнасці адпаведных сістэм, павышэнні збіральнасці плацяжоў, зніжэнні колькасці праверак. «Гэты трэнд будзе працягнуты. Наша асноўная задача — забяспечыць добрасумленным суб'ектам гаспадарання бескантактнае ўзаемадзеянне з падатковай службай пры мінімуме праверак. Калі аналітычныя сістэмы не паказваюць ніякіх рызык, праверак можа не быць у прынцыпе», — сказаў Сяргей Налівайка па выніках даклада.

Адным з важных напрамкаў таксама з'яўляецца забеспячэнне стабільнасці ў падатковай сферы з пункту гледжання нязменнасці падаткаў і падатковых ставак. Праца па гэтым пытанні будзе працягнута з улікам эканамічнай сітуацыі, адзначыў міністр.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.