Вы тут

«Ягуар» «вынес» з Беларусі


Грамадзяніну Арменіі, які разагнаў у пачатку месяца ў сталіцы свой «Ягуар» да хуткасці 179 кіламетраў у гадзіну, адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь на пяць гадоў. Апроч таго, яму прызначаны штраф у 735 рублёў.


Экіпаж ППС зафіксаваў перавышэнне хуткасці паблізу дома №106 па вуліцы Прытыцкага, калі кантраляваў хуткасны рэжым. Машыну спынілі. За яе рулём быў грамадзянін Арменіі 1982 года нараджэння. Віду на грамадзянства ў яго не было. Высветлілася, што раней кіроўца ўжо каля 20 разоў парушаў правілы дарожнага руху на тэрыторыі нашай краіны. У 2012 годзе яго на тры гады пазбавілі права кіравання за ваджэнне ў Мінску нападпітку. З таго часу беларускія правы мужчына так і не аднавіў, хоць армянскія ў яго былі. Па словах ліхача, ён перавысіў хуткасць з-за спартыўнага інтарэсу: вырашыў паспаборнічаць з матацыклістам, аднак інспектары ДПС такога не бачылі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».