Вы тут

Купалле на Менцы


На тэрыторыі Дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту, які месціцца ў заходніх ваколіцах Мінска на рацэ Менцы, на пярэдадні праваслаўнага свята Івана Хрысціцеля адбыўся традыцыйны летні абрад “Купалле”. Нягледзячы на переменнае надвод’е – дождж, вецер і зноў дождж, мінчукі і госці ахвотна ўдзельнічалі ў ігрышчы – вадзілі кагароды, спявалі купальскія песні пад дуду, скарыпку і бубен. Старажытным спосабам высякалі агонь і распальвалі кастрышча. А потым здзяйснялі скокі нават праз агонь – яго полымя лічыцца гаючым. Частаваліся незвычайным купальскім напоем з зёлак -- “крупнікам”. Напрыканцы свята дзяўчаты, не парушаючы традыцыі, кідалі вянкі ў хуткую плынь навялікай рэчкі Менкі – на шчаслівы лёс і вернае каханне.


Фота Анатоля Клешчука

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?