Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Звядзіце да мінімуму кантакты з людзьмі, якія вам не вельмі прыемныя. На працягу тыдня верагодны перапады настрою, якія могуць прывесці да творчага крызісу. Хоць і не без цяжкасцяў, але ўсё ж атрымаецца ажыццявіць свае праекты. У другой палове тыдня паспрабуйце не пачынаць новых спраў, лепш як след адпачніце. У выхадныя будзе магчымасць не толькі добра правесці час у коле сяброў, але і наладзіць патрэбныя кантакты, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі.

ЦЯЛЕЦ. Адна з галоўных задач для вас цяпер — усвядоміць, што практычна ўсё залежыць ад вас. Добры перыяд для духоўных пошукаў, творчы парыў прынясе прыбытак. Добразычлівасць начальства можа спрыяць прасоўванню па кар'ернай лесвіцы. А таксама можаце атрымаць прапанову новай, высокааплатнай працы. Пятніца і выхадныя — удалы момант для паездак і ўсіх спраў, звязаных з падарожжамі і далёкімі краінамі.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні адчуванне ўласнай значнасці з'явіцца ў вас не на пустым месцы, і выкарыстоўваць плённы перыяд неабходна напоўніцу. Поспех у справах будзе шмат у чым залежаць ад вашых арганізатарскіх здольнасцяў, але наўрад ці ўсё абыдзецца без канкурэнтнай барацьбы. Звыклы імідж будзе мець патрэбу ў некаторай карэкцыі. Перашкоды і праблемы, якія могуць з'явіцца ў пачатку тыдня, не павінны засмучаць, бо, пачынаючы з серады, усё павернецца на вашу карысць. Непрацяглая адзінота ў канцы тыдня дазволіць вам раскрыць свой творчы патэнцыял.

РАК. Займіцеся духоўным развіццём і самаадукацыяй. Аналізуйце новую і важную для вас інфармацыю. У панядзелак і ў сераду будзе ўдалым абмеркаванне вашых ідэй і прапаноў з начальствам. У аўторак поспех прынясуць дзелавыя сустрэчы і перамовы. Вас могуць зацікавіць нечаканыя прапановы. У выхадныя рыхтуйцеся да сустрэчы са старымі сябрамі. Вы будзеце вельмі красамоўнымі, лёгка і даходліва выказваць свае думкі, таму пакарыце ўсіх сваім талентам расказчыка.

ЛЕЎ. Час актыўных пачынанняў, новых ідэй і іх рэалізацыі. Таварыскасць і чароўнасць дапамогуць вам на гэтым тыдні наладзіць неабходныя кантакты, знайсці новыя дзелавыя сувязі і дадатковыя крыніцы даходу. Хоць не ўсе вашы ідэі сустрэнуць разуменне, але ў цэлым вас будзе чакаць поспех. Беражыце добрыя адносіны са старымі сябрамі, нават калі цяпер у вас з'явілася нямала новых. У сераду не варта гнацца за міражом, лепш паспрабуйце забяспечыць сабе і навакольным упэўненасць у сумленнасці вашых намераў.

ДЗЕВЫ. Стан спраў на працы на гэтым тыдні будзе вельмі паказальным, дэманструючы ступень вашай прафесійнай прыдатнасці і перспектывы кар'ернага росту. Старайцеся не паказваць навакольным сваю нервовасць і раздражняльнасць. Зараз не варта давяраць новым ідэям і планам, бо ёсць верагоднасць трапіць у пастку, расстаўленую зайздроснікамі. Пятніца характэрная тым, што ў гэты дзень можна знайсці ключык да будучыні і асабістага шчасця.

ШАЛІ. На гэтым тыдні вы рызыкуеце занадта позна ўспомніць адзін з жыццёвых урокаў, які мог бы вам дапамагчы. Сцеражыцеся неабдуманых учынкаў, нават калі для таго, каб іх прааналізаваць, давядзецца не спаць начамі. Нядрэнна было б паназіраць за вашым наваколлем, каб мець правільнае ўяўленне пра людзей, з якімі вы маеце зносіны. У суботу вам трэба будзе самастойна выкручвацца з сітуацыі, у якую вы ўцягнулі і сябе, і блізкіх людзей. У нядзелю паспрабуйце падумаць пра сэнс жыцця: вам можа адкрыцца новае значэнне звыклых рэчаў і адносін.

СКАРПІЁН. У вас засталіся нявырашаныя праблемы; пажадана пастарацца справіцца з імі, каб не цягнуць за сабой такі цяжкі груз. Нельга адкладаць на потым увесь час і пазбягаць змен у сваім жыцці, нават калі ў цэлым вас і так усё задавальняе. Вам неабходна актыўная дзейнасць і самадысцыпліна — ад гэтых якасцяў залежаць новыя перспектывы. У сярэдзіне тыдня вас чакае фінансавы поспех і прыемныя хвіліны сустрэчы з каханым чалавекам. Найбольш спрыяльны для вас дзень — серада, неспрыяльны — нядзеля.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні пажадана трымаць у тайне свае найбліжэйшыя планы. За шчасце часам даводзіцца пазмагацца. Калі вы ўпэўнены ў сваёй пазіцыі і разумееце, чаго хочаце, то чаму б не ўвязацца ў адстойванне сваіх жаданняў? Верагодна, спачатку зрабіць гэта будзе нялёгка, затое можна будзе суцяшацца тым, што за не самай удалай паласой у жыцці вас чакае паляпшэнне сітуацыі. У другой палове тыдня можна пачынаць павольнае, але няўхільнае прасоўванне да ажыццяўлення сваіх амбіцыйных планаў. Галоўнае — не лянуйцеся і праявіце энергію і актыўнасць.

КАЗЯРОГ. Поспех на гэтым тыдні ўсміхнецца вам, але адной яго ўсмешкі недастаткова, неабходна і нешта зрабіць самому — у гэтым і загваздка. Не дазваляйце карыстацца вашай дабрынёй у карыслівых мэтах, умейце сказаць «не», калі гэта неабходна. У сітуацыі, якая склалася, вам вельмі дапамогуць гнуткасць мыслення і ўменне адчуваць суразмоўцу. Не давайце волю пачуццям і эмоцыям пры зносінах з начальствам. Вашы тайны могуць выплыць на паверхню, будзьце да гэтага гатовыя.

ВАДАЛЕЙ. У працы вам спатрэбіцца рашучасць, ініцыятыва і сабранасць. Панядзелак — выдатны дзень для добраўпарадкавання свайго дома. У аўторак ёсць шанц з'яўлення новых партнёраў — і ў справах, і ў каханні. Пятніца можа стаць досыць напружаным днём, вы можаце камусьці спатрэбіцца для вырашэння важных спраў. Па магчымасці не адмаўляйце ў дапамозе. Сустрэчы з сябрамі ў выхадныя падымуць настрой, вы даведаецеся шмат новага і цікавага.

РЫБЫ. На гэтым тыдні вы будзеце падсвядома імкнуцца да ўдзелу ў разнастайных авантурах. Невядома, ці апраўдаецца рызыкоўная дзейнасць паспяховым дасягненнем мэты, аднак бура незабыўных перажыванняў вам гарантавана. У сярэдзіне тыдня не чакайце выканання ўсіх жаданняў: некаторыя планы хоць і рэалізуюцца, але з шэрагам паправак. У канцы тыдня вы будзеце здольныя згладзіць практычна любыя канфліктныя сітуацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».