Вы тут

Беларуская мова ў Кітаі


Цікавасць да беларускай мовы ў Паднябеснай пастаянна расце.


Калі напрыканцы 2009 года наведвальнікі сайта Міжнароднага радыё Кітая ўбачылі старонку на беларускай мове з гукавымі файламі па-беларуску, гэта сталася прыемным і досыць нечаканым адкрыццём. Наша мова такім чынам пастаянна прапісалася на адным з буйнейшых у свеце медыяканалаў сярод іншых шасцідзесяці моў свету.

Вяшчаюць са сталіцы Паднябеснай па-беларуску нядаўнія супрацоўнікі Беларускага радыё журналісты Раман Мышкоўскі і Вольга Гальпяровіч.
Трэба сказаць, што ўвогуле цікавасць да беларускай мовы ў Кітаі пастаянна расце. Гэтаму спрыяюць сумесныя кантакты ў гуманітарнай сферы нашых краін, абмен студэнтамі. 

Такім чынам, з урачыстай цырымоніі адкрыцця 21 красавіка 2016 года ў прысутнасці рэктара Другога Пекінскага Інстытута і дэкана факультэта рускай мовы з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі Віктара Буры пачалося вывучэнне беларускай мовы як другой спецыяльнасці на факультэце рускай мовы. Жаданне вывучаць спачатку выказалі 26 студэнтаў. 

Выкладалі супрацоўніца кафедры  Марына Каліцкая, дапамагала журналістка, філолаг па адукацыі Вольга Гальпяровіч. Вось як яна пракаментавала падзею: “Заняткі былі арыентаваны на знаёмства з мовай, на дыялогі, на ўменне студэнтаў расказаць пра сябе, сваю сям'ю і інстытут. Я вяла граматыку. Па словах Вольгі, стварэнне такой другой спецыяльнасці стала магчымым таму, што на базе інстытута адкрыты цэнтр па вывучэнні Беларусі. І зусім нядаўна прайшла першая студэнцкая канферэнцыя, у якой прымалі ўдзел як студэнты з Кітая, у тым ліку разглядаліся тэмы развіцця Беларусі, адносін з Кітаем, праводзіўся аналіз твора Алексіевіч "У вайны не жаноцкі твар" і многае іншае, так і беларускія студэнты, супрацоўнікі пасольства.

Тое, што ў кітайскай сталіцы студэнты маюць цяпер магчымасць атрымаць спецыяльнасць выкладчыка беларускай мовы, безумоўна сведчыць аб павазе да нашай культуры, нацыянальных традыцый, мовы беларускага народа.

Максім Мацюшын

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».