Вы тут

Бацькава навука


У адмысловага майстра па пляценні з лазы, члена Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Аляксея Месніка з вёскі Заеліца Глускага раёна, уся сям’я – умельцы.


Жонка Соф’я і сярэдняя дачка Маргарыта займаюцца інкрустацыяй з саломкі. А меншы сямігадовы Ян толькі пачынае асвойваць лозапляценне. Майстар лічыць: трэба прывучаць дзяцей да творчасці змалку. У яго сына цяпер канікулы -- самы час засвойваць бацькоўскую навуку. Майстар бярэ с сабою нашчадка нарыхтоўваць лазу, паказвае яму, як трэба варыць абкораныя дубцы. Малому цікава дапамагаць і ў майстэрні: тут шмат прыгожых вырабаў – кашоў, кошыкаў, ваз. Ян спрабуе стварыць і свае першыя лазовыя карункі.

-- У 12 гадоў я зацікавіўся вырабам кошыкаў, -- кажа майстар. – Мне дапамог выпадак: маці купіла на кірмашы кош, які я з цікавасцю разабраў – хацеў зразумець тэхналогію пляцення. А потым і дзядзька па матчынай лініі даў мне добры урок.

Калі ў Заеліцы адкрывалі раённы Дом рамёстваў, Аляксея паклікалі на пасаду метадыста, бо на ўсю Глушчыну ён адзіны такі спецыяліст. Даручылі выкладаць вясковым школьнікам навыкі дзедавага рамяства. У сваім сыне Аляксей бачыць прадаўжальніка творчай справы .

Мне даводзілася сустракаць майстра на Рэспубліканскіх фестывалях-кірмашах “Вясновы букет”, якія заўсёды праходзіць у сталіцы. Ён дэманстраваў сваё ўмельства, даваў сапраўдныя майстар-класы для ўсіх жадаючых. У  спрытных руках  Аляксея просты, на першы погляд, занятак, пераўтвараецца ў захапляльнае і чароўнае дзейства.


Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».