Вы тут

Імпульс для Астравеччыны


На кожнага беспрацоўнага — каля дзесяці вакансій.

Кожны раз, прыязджаючы ў Астравец, заўважаеш нешта новае, што ўпрыгожвае горад і робіць жыццё там больш камфортным. Разам з будаўніцтвам Беларускай АЭС дынамічна развіваецца і горад атамшчыкаў — будуюць жылыя дамы, ствараюць неабходную сацыяльную інфраструктуру.


Летась, напрыклад, увялі ў эксплуатацыю яслі-сад і гімназію з сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай і спартыўнай базай. А неўзабаве плануюць будаўніцтва яшчэ адной школы і двух дзіцячых садкоў, стадыёна са шматпрофільнымі спартыўнымі збудаваннямі і сацыяльна-культурнага цэнтра, пачалі пашыраць раённую бальніцу. Пры гэтым узровень беспрацоўя ў раёне на працягу ўжо пяці гадоў складае 0,4 % ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Напрыклад, у чэрвені служба занятасці прапаноўвала каля 470 вакансій, а беспрацоўных было зарэгістравана крыху больш за 40. Такім чынам, на аднаго беспрацоўнага — каля дзесяці вакансій.

Імпульс стварэнню новых працоўных месцаў у рэгіёне дае, зразумела, будаўніцтва Беларускай АЭС, а таксама малы і сярэдні бізнес, які ўсё больш разумее, што горад, які дынамічна развіваецца, прадастаўляе выдатныя шанцы і яму. У прыватнасці, патрабуюцца інжынеры-будаўнікі, а найбольш запатрабаванай сярод рабочых прафесій з'яўляецца спецыяльнасць арматуршчыка-мантажніка — сёння такіх вакансій каля 100. Не праблема працаўладкавацца і спецыялістам ручной зваркі.

— На Астравеччыне раней не было моцнай будаўнічай базы і адпаведных кадраў. Аднак мы стараемся стварыць умовы для навучання мясцовых жыхароў запатрабаваным спецыяльнасцям, — кажа намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Астравецкага райвыканкама Вольга СВІЛА.

Тых жа арматуршчыкаў-мантажнікаў рыхтуюць на вячэрніх курсах вучэбнага цэнтра Астравецкага райсельгасхарча ў Варнянах. Навучанне беспрацоўных фінансуецца са сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, а астатнія плацяць самі. Ужо падрыхтаваны і працаўладкаваліся тры групы арматуршчыкаў-мантажнікаў.

У тэму

Выступаючы на V Усебеларускім народным сходзе, старшыня Астравецкага райвыканкама Адам КАВАЛЬКА назваў своечасовым даручэнне Прэзідэнта аб стварэнні паблізу Беларускай АЭС кластара электраёмістых інавацыйных вытворчасцяў. Гэта дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць электраэнергію, якая вырабляецца на атамнай станцыі, арганізаваць выпуск экспартна арыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі і, зразумела, паспрыяе стварэнню дадатковых рабочых месцаў. Зразумела, што адпаведныя праекты трэба рыхтаваць ужо цяпер.

На сённяшні дзень ёсць таксама вакансіі медыцынскіх сясцёр, прадаўцоў, кухараў ...

Што тычыцца беспрацоўных, то гэта, як правіла, вясковыя жыхары, якія не маюць ніякай спецыяльнасці. Хтосьці з іх калісьці быў задзейнічаны ў паляводстве ці на ферме, аднак сучасныя тэхналогіі значна скарацілі патрэбу ў некваліфікаванай працы. Тым не менш служба занятасці ў партнёрстве з сельвыканкамамі стараецца дапамагчы і гэтым людзям. Напрыклад, фонд сацыяльнай абароны фінансуе іх навучанне рабоце з адпаведнымі тэхнічнымі сродкамі, і зараз восем чалавек з пяці сельсаветаў занятыя на добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Іх работа таксама аплачваецца з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

— Мы стараемся падтрымліваць цесную сувязь з кіраўнікамі ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый, каб трымаць у полі зроку літаральна кожнага чалавека, які з тых ці іншых прычын застаўся без работы. Прыкладаем усе намаганні, каб дапамагчы такім людзям, нават калі яны, мажліва, самі вінаватыя ў сітуацыі, што склалася, — зазначае Вольга Свіла.

Дарэчы, на работу ў Астравец прыязджаюць і суседзі з Ашмянскага, Смаргонскага раёнаў. Прычым, іх транспартнае абслугоўванне ажыццяўляецца не толькі грамадскім транспартам, але і некаторымі астравецкімі прадпрыемствамі і арганізацыямі.

У тэму

Уладзімір КРАЎЦОЎ, старшыня Гродзенскага аблвыканкама:

— Мы паставілі задачу стварыць у вобласці за пяцігодку 20 тысяч новых рабочых месцаў — каля 4 тысяч штогод. Вызначылі рэгіёны і задачы для іх, каб зніжаць вастрыню праблемы. Разлік робіцца і на айчынны, і на замежны бізнес. Інвестараў чакаюць у розныя сферы, сярод найбольш перспектыўных — дрэваапрацоўка, аграпрамысловы комплекс і выраб прадуктаў харчавання, вытворчасць будматэрыялаў, энергетыка, лагістыка. Акрамя таго, улічваючы транзітны і турыстычны патэнцыял, багатую гісторыка-культурную спадчыну Гродзеншчыны, неабходна стварыць сучасную інфраструктуру гасціннасці — транспартныя камунікацыі, гасцініцы, аб'екты харчавання, лагістычныя цэнтры і сэрвісныя зоны.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».