Вы тут

Рэзервы растуць


Аб гэтым паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі. Паводле інфармацыі рэгулятара, па стане на 1 ліпеня золатавалютныя рэзервы нашай краіны ў вызначэнні Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на 42,6 млн долараў ЗША і склалі 4 млрд 314,2 млн долараў ЗША ў эквіваленце. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся яшчэ больш — на 174,4 млн долараў ЗША і па выніках чэрвеня склаў 4 млрд 791,5 млн долараў ЗША ў эквіваленце.


Аналітыкі Нацбанка адзначаюць, што падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам Беларусі аблігацый, якія намінаваныя ў замежнай валюце, паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам краіны знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.