Вы тут

Лета кампаніі не перашкодзіць


На Гомельшчыне старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына правяла семінар-вучобу членаў акруговых выбаркамаў вобласці.


Размова ішла пра падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання:

— Арганізацыя выбараў у рэгіёне традыцыйна знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. На семінары галоўная ўвага — адкрытасці работы выбарчых камісій і празрыстасці рашэнняў, якія ёй прымаюцца. Мы пайшлі насустрач АБСЕ, стварылі ў нашых рэкамендацыях палажэнні, якія адсутнічаюць у законе. Напрыклад, адкрытасць працэсу падліку галасоў. Журналісты прысутнічалі пры адкрытай працэдуры ўтварэння акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій. Такія ж рэкамендацыі тычацца ўчастковых выбарчых камісій, якія трэба стварыць да 27 ліпеня.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў назіральнікаў ёсць магчымасць прысутнічаць не толькі падчас правядзення галасавання на пасяджэннях камісій, але і, напрыклад, падчас працэдуры перадачы пратаколаў ад участковых камісій акруговым выбарчым камісіям. І, зразумела, назіраць за вядзеннем перадвыбарнай агітацыі і прапаганды.

Магчыма, па прычыне летняга сезона збор подпісаў будзе ажыццяўляцца з цяжкасцю, бо многія адпачываюць на дачах ці знаходзяцца ў водпусках. Але Лідзія Ермошына не лічыць, што гэта крытычна адаб'ецца на сітуацыі са зборам.

— Кандыдаты моцныя і вядомыя абавязкова змогуць вылучыцца. Таму што ў іх заўсёды ёсць запасныя варыянты. Калі гэта кандыдат не ад палітычнай партыі, яго падтрымае працоўны калектыў. Калі моцны кандыдат ад партыі, то сабраць подпісы дапаможа партыя. Магчыма, будзе не па сем патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты па акрузе, што зашмат, а па чатыры. Але гэтай колькасці таксама дастаткова для правядзення выбараў. З іншага боку, летнія месяцы, асабліва калі няма спякоты, — гэта спрыяльны час для збору подпісаў і правядзення вулічных мерапрыемстваў. Паколькі датэрміновае галасаванне будзе праходзіць у верасні, узнікае пытанне, дзе будуць галасаваць першакурснікі. Яны павінны будуць вярнуцца на месцы жыхарства і прагаласаваць там, бо на той момант яшчэ не будуць зарэгістраваны па месцы вучобы. Мы не можам уключыць у спісы выбаршчыкаў, у якіх адсутнічаюць звесткі пра рэгістрацыю.

На 7 ліпеня на Гомельшчыне зарэгістравана 37 ініцыятыўных груп. Пададзена 56 заяў пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Інфаграфіка Ганны БАГІНО


Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.