Вы тут

Прадстаўнікі 26 канфесій жывуць у Беларусі


Многія канфлікты і нават войны ўзнікаюць на рэлігійнай ці нацыянальнай глебе. Таму так важна ўтрымліваць сітуацыю стабільнасці, якая ёсць у этнаканфесіянальнай сферы Беларусі. Пра гэта падчас калегіі апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў нагадаў яго кіраўнік Леанід Гуляка.


— За 10 гадоў на гэтай пасадзе я нідзе ні разу не чуў, каб людзі казалі пра тое, што ім некамфортна жыць з-за наяўнасці нейкай іншай рэлігіі побач. Але ж такая сітуацыя — штодзённая карпатлівая праца на ўсіх узроўнях улады ў рэспубліцы і вынік дзяржаўнай палітыкі, якая праводзіцца ў нашай краіне. У нас рэальна працуюць усе пастулаты, прапісаныя ў Канстытуцыі і іншых заканадаўчых актах адносна рэлігіі і канфесіянальных пытанняў. Дарэчы, наша краіна — адзіная ў Еўропе, дзе дзяржава выдзяляе бясплатна зямлю пад будаўніцтва культавых будынкаў любой канфесіі. Бо, калі дзяржава будзе браць грошы за выдзяленне зямлі, яна мусіць збіраць іх з тых жа грамадзян.

Між тым сёння на тэрыторыі Беларусі пражываюць прадстаўнікі 141 нацыянальнасці, 26 канфесій, з якіх 16 прадстаўлена на Гомельшчыне. У краіне 84,5% ад колькасці вернікаў адносяць сябе да праваслаўных, 12% — католікі і 3% прыпадаюць на астатнія 24 канфесіі.

— Дык вось, важна, каб яны ўсе, негледзячы на тое, каго больш, каго менш, адчувалі сябе ў прававым полі аднолькава, — падкрэслівае ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. — І гэта дзяржаўная палітыка. Важны іх міжканфесіянальны дыялог і іх міжканфесіянальныя кантакты.

Актуальным пытанням этнаканфесіянальнай сферы ў Гомельскай вобласці і выкананню статутнай дзейнасці рэлігійнымі арганізацыямі на Гомельшчыне было прысвечана выступленне начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Ірыны Даўгала. Яна падкрэсліла, што сёння святары ўсіх канфесій маюць дазвол апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў на правядзенне рэлігійнай дзейнасці:

— У нас былі пэўныя праблемы, але цяпер магу дакладна сказаць, што прадстаўнікі ўсіх канфесій маюць дазвол. У нас кожны мае роўныя магчымасці прадстаўляць сваё веравызнанне. Самае галоўнае, каб усе выконвалі заканадаўства краіны.

Чатырнаццаць гадоў у эфіры тэлерадыёкампаніі «Гомель» выходзіць праваслаўная духоўна-асветніцкая праграма «Ключ разумення». Яе нязменны вядучы, старшы выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Аляксандр Ялопаў быў запрошаны расказаць пра радыёперадачу, якую з цікавасцю слухаюць не толькі вернікі, але і атэісты, і прадстаўнікі іншых канфесій:

— На нашу праграму разам са святарамі прыходзяць урачы і псіхолагі, настаўнікі, выкладчыкі ВНУ, — расказаў Аляксандр Ялопаў. — Мы імкнёмся знайсці такую мову, паставіць такія пытанні, развіць такія тэмы, каб гэта было цікава ўсім. Многія кажуць, што праграма дапамагае ім лепш разумеюць тое, чым жылі, у што верылі іх продкі. Многія мелі магчымасць пазбавіцца ад забабонаў адносна праваслаўнай царквы. Праваслаўныя, якія слухаюць нашу праграму, таксама вучацца. Напрыклад, старажытныя каштоўнасці сваёй веры перакладаць на мову сучаснай культуры.

Удзельнікі выязной калегіі апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў наведалі нядаўна пабудаваны кафедральны сабор Святых Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх і азнаёміліся з экспазіцыяй Тураўскага краязнаўчага музея «Старажытны Тураў». Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка ўзнагародзіў шэраг адказных асоб граматамі за значны асабісты ўклад у справу падтрымкі і развіцця этнаканфесіянальнай сферы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Раўнавага ўсіх веравызнанняў

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.