Вы тут

У пошуках рэцэпта павышэння экспарту


Беларускія дыпламаты прыбылі ў Мінск для ўдзелу ў штогадовым семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі. Семінар праходзіць з 11 па 15 ліпеня. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас адкрыцця мерапрыемства зазначыў, што ў сучасных умовах пытанні знешнеэканамічнай дзейнасці стануць прыярытэтнымі.


Плануецца, што цэнтральным элементам праграмы семінара стане рабочая нарада з кіраўніцтвам урада, падчас якой будуць абмяркоўвацца праблемы, што ўзнікаюць пры экспарце айчынных тавараў. Асобная ўвага на семінары таксама будзе надавацца і прыцягненню інвестыцый, павышэнню іх якасці і эфектыўнасці асваення сродкаў. Прадугледжаны і дзелавыя сустрэчы з кіраўнікамі галіновых міністэрстваў і ведамстваў.

Акрамя таго, Уладзімір Макей падчас прамовы звярнуў увагу на тое, што мінулы год для МЗС быў адначасова напружаным і выніковым. Ён адзначыў, што ўдалося рэалізаваць задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы ў знешняй палітыцы. Аднак у знешнеэканамічнай дзейнасці сітуацыя склалася менш пазітыўная, хоць і ў гэтым напрамку назіраюцца некаторыя перспектывы. Міністр замежных спраў падкрэсліў, што прыняты на пятым Усебеларускім народным сходзе пяцігадовы план сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны павінен стаць пераломным для пераадолення негатыўных тэндэнцый. Пры гэтым МЗС і дыппрадстаўніцтвам адводзіцца ключавая роля ў выпрацоўцы і рэалізацыі адпаведных мер.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.