Вы тут

Вяскоўцы перажывалі за краму...


У рэдакцыю газеты прыйшоў ліст, які падпісалі дзясяткі жыхароў Мёрскага раёна. Людзей непакоіць магчымая сумная перспектыва закрыцця крамы ў вёсцы Басянкі-3.


У звароце адзначалася, што ў краму прыходзяць па пакупкі і жыхары дзвюх суседніх вёсак (Немірава і Балаі). І ва ўсіх трох жывуць 140 чалавек. А суседняя крама знаходзіцца ў аграгарадку Язна ў 9 кіламетрах ад вёскі Басянкі-3...

«Па інфармацыі старшыні райпа, наша крама не з'яўляецца стратнай. Аднак пытанне аб яе далейшай працы не было вырашана станоўча. Мы разумеем, што ў апошні час у Мёрскім райпа ёсць цяжкасці. Але мы жывём далёка ад райцэнтра (у 68 кіламетрах. — Аўт.). І гэта крама нам вельмі неабходна... Нават той асартымент, які быў там, нас задавальняў».

Дарэчы, жыхары глыбінкі папрасілі рэдакцыю таксама паспрыяць райпа: «У забеспячэнні таварнай масай для рэнтабельнай працы гандлёвага прадпрыемства».

Сітуацыю карэспандэнту пракаментавалі ў Мёрскім райвыканкаме.

Аказалася, што крама аднавіла працу — пасля закрыцця на час водпуску прадаўца. Па ўзгадненні з Язненскім сельвыканкамам яна працуе ў аўторак, чацвер і суботу (з 10.00 да 18.00 з перапынкам з 13.00 да 14.00).

— Акрамя гэтага, дадатковае гандлёвае абслугоўванне жыхароў вёскі Басянкі-3 ажыццяўляецца аўтакрамай №59 Мёрскага райпа па панядзелках і чацвяргах... На сёння ў краму завезена тавараў на суму каля 50 мільёнаў рублёў. Кантроль за працай крамы, своечасовым завозам тавараў ускладзены на тавараведа Мёрскага райпа. Прадаўцу даручана сачыць за наяўнасцю тавару, захаваннем асартыментнага пераліку. Яна абавязана своечасова падаваць заяўкі на групы тавараў, якія адсутнічаюць, — адзначыў намеснік старшыні Мёрскага райвыканкама Аляксандр БАДАНІН.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».