Вы тут

Затраты рэальныя i... завышаныя


Як выконваюцца даручэннi кiраўнiка дзяржавы па знiжэннi сабекошту жыллёва-камунальных паслуг?


Прадпрыемствы ЖКГ вобласцi недастаткова працуюць па эканомii палiўна-энергетычных, матэрыяльных i працоўных рэсурсаў, знiжэннi затрат. Па-ранейшаму не абыходзiцца без завышэння сабекошту паслуг насельнiцтву, незаконнага атрымання субсiдый, утойвання прыбытку ад падаткаабкладання, неэфектыўнага выкарыстання грашовых сродкаў.

Такую ацэнку калегiя Камiтэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласцi дала па вынiках аналiзу абгрунтаванасцi i правiльнасцi прымянення арганiзацыямi ЖКГ тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугi. Вось толькi некаторыя факты.

Паслуга тая ж, аплата розная

Праверка паказала, што ў сiстэме ЖКГ адсутнiчаў адзiны парадак фармiравання кошту санiтарнага ўтрымання дапаможных памяшканняў. У вынiку памер платы для насельнiцтва за гэтую паслугу адрознiваўся ў разы i даходзiў да 150 тысяч рублёў з кватэры, нават у межах аднаго населенага пункта. I калi зрабiлi пераразлiк платы за прыборку гэтых памяшканняў па фактычных затратах згодна з нормамi прэзiдэнцкiх указаў № 535 i № 107, то аказалася, што залiшне налiчаная i прад'яўленая людзям да аплаты сума склала... 2,6 мiльярда рублёў.

Акрамя таго, своечасова не перагледзелi тарыф за тэхнiчнае абслугоўванне жылых дамоў, якi не павiнен быў перавышаць планава-разлiковую цану на 2016 год. Кошт гэтай паслугi ў дачыненнi да плошчы жылых памяшканняў, якая перавышае норму, i пустуючых кватэр разлiчылi па тарыфе 3200 рублёў за 1 м2 —  у 2,7 раза больш за гранiчную планава-разлiковую цану на гэты год.

Увогуле сёлета толькi за студзень па неабгрунтавана прымененым тарыфе прадпрыемствы ЖКГ залiшне налiчылi 1,9 мiльярда рублёў —  i 1,8 млрд руб. з гэтай сумы было аплачана насельнiцтвам.

Даходзiла да абсурду. У Гродне выяўлены факты налiчэння платы за «тэхнiчнае абслугоўванне лiфта» i электраэнергiю на яго работу ў трох жылых дамах (на агульную суму 2,9 мiльёна рублёў), якiя ўвогуле... не абсталяваны лiфтамi.

Больш — не значыць лепш

КУП «Слонiмскае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае аб'яднанне» за 2013-2014 гады завысiла сабекошт паслуг па тэхнiчным абслугоўваннi жыллёвага фонду на 2,9 мiльярда рублёў —  за кошт неабгрунтаванага ўключэння ў разлiк затрат на ўтрыманне швейцараў iнтэрнатаў, фактычна нявыкананых работ па абрэзцы дрэў, затрат па абучэннi кадраў, амартызацыi тэхнiкi, якая не выкарыстоўвалася. Усё гэта незаконна кампенсавалi субсiдыямi з бюджэту.

На прадпрыемстве стварылi грувасткую структуру з 9 падраздзяленняў, кожнае з якiх мае кiраўнiка, а функцыянальныя абавязкi асобных работнiкаў дублююцца. Хоць, як вядома, колькасць кадраў зусiм не гарантуе лепшую работу. Асаблiва калi практыкуюць прызначэнне на пасады сваякоў кiраўнiкоў прадпрыемстваў i арганiзацый горада, у тым лiку з няпрофiльнай адукацыяй. Па прадстаўленнi Камiтэта дзяржкантролю вобласцi кiраўнiк прадпрыемства вызвалены ад пасады.

Дарэчы, факты пакрыцця бюджэтнымi сродкамi завышэння сабекошту паслуг выяўлялiся ўжо неаднойчы. Напрыклад, на прадпрыемстве «Ваўкавыская камунальная гаспадарка» ў 2014-2015 гадах неабгрунтавана ўключылi ў сабекошт паслуг па цеплазабеспячэннi затраты па мадэрнiзацыi цеплавых сетак i кошт звышнарматыўных страт цеплавой энергii ў сетках —  увогуле на 2 мiльярды рублёў.

Пры гэтым за два апошнiя гады арганiзацыi ЖКГ вобласцi пры аказаннi ўсiх вiдаў паслуг звышнарматыўна зрасходавалi i страцiлi палiўна-энергетычных рэсурсаў на агульную суму больш за 20 мiльярдаў рублёў.

Хто ў адказе?

«Галаўны боль» многiх прадпрыемстваў ЖКГ Гродзеншчыны —  так званыя няпрофiльныя актывы (маёмасць ваенных гарадкоў, аб'екты грамадзянскай абароны i г.д.). Увогуле на iх балансе 620 такiх аб'ектаў, не звязаных з аказаннем жыллёва-камунальных паслуг, з якiх 394 не выкарыстоўваюцца. Затраты на iх утрыманне за мiнулы год склалi 8,6 мiльярда рублёў, аднак пытанне аб заключэннi дагавораў памiж райвыканкамамi i прадпрыемствамi ЖКГ на абслугоўванне няпрофiльных аб'ектаў з выдзяленнем сродкаў на iх утрыманне па сёння не вырашана.

Адным з негатыўных фактараў, што ўплываюць на фiнансавае становiшча арганiзацый ЖКГ, з'яўляецца i выкананне работ без забеспячэння гаррайвыканкамамi крынiц iх аплаты.

Разам з тым не ўсюды задзейнiчаюць рэзервы папаўнення абаротных сродкаў. Напрыклад, некаторыя прадпрыемствы ЖКГ не маюць атэстатаў адпаведнасцi на выкананне будаўнiча-мантажных работ. А значыць, самi не выконваюць работ на аб'ектах капiтальнага рамонту свайго жыллёвага фонду за кошт бюджэтных сродкаў i адлiчэнняў грамадзян i вымушаны плацiць iнжынерным арганiзацыям за паслугi па тэхнiчным наглядзе.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.