Вы тут

Прэзідэнт прызначыў паслоў ў Кітаі і Грузіі


Аляксандр Лукашэнка прызначыў паслоў нашай краіны ў Кітаі і ГрузііНадзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы прызначаны Кірыл Руды. Паслом Рэспублікі Беларусь у Грузіі прызначаны Міхаіл Мятлікаў.


«Што тычыцца Кітая, тут цяжка пераацаніць гэтую краіну. Гэта будучыня ўсёй планеты», — падкрэсліў Прэзідэнт, адзначыўшы, што паміж Беларуссю і Кітаем усталяваліся сяброўскія адносіны стратэгічнага характару. «Нам патрэбны рывок у нашых адносінах. Трэба выйсці нават не на новую прыступку, а на арбіту ў адносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Вы бачыце, што яны да гэтага гатовыя, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Я бачу, што яны з адкрытым сэрцам і душой ідуць нам насустрач. У мяне вельмі блізкія сяброўскія адносіны з кіраўніцтвам КНР, і з былым, і асабліва з цяперашнім кіраўніком».

Прэзідэнт запатрабаваў, каб, адпаведна, і беларускі бок быў гатовы аператыўна рэагаваць на існуючыя магчымасці ў развіцці супрацоўніцтва. «Вы павінны дамагчыся таго, каб былі рэалізаваны самыя смелыя, рашучыя прапановы ў адносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кажучы пра Грузію, Прэзідэнт адзначыў: «Грузія прытрымліваецца сваёй палітыкі, адрознай, дапусцім, ад нашай палітыкі. Але гэта права любой краіны вызначаць знешнюю і ўнутраную палітыку. Нам трэба ў гэтай сітуацыі знаходзіць пункты судакранання. Мы іх знайшлі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт паставіў задачу ў разы нарасціць тавараабарот з Грузіяй да ўзроўню ў $200 млн.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Уладзіміра Мірановіча генеральным консулам Беларусі ў Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка) і Віктара Чараховіча генеральным консулам Беларусі ў Нью-Ёрку (ЗША).

Загаловак у газеце: Праца на развіццё

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.