Вы тут

Знойдзены спосаб пазбегнуць заўчаснай смерці


Даследчыкі з Гарвардскага ўніверсітэта высветлілі, што спажыванне ў вялікіх колькасцях ненасычаных тлушчаў, якія ўтрымліваюцца ў алеях, звязана з нізкай верагоднасцю ранняй смерці.


У той жа час рацыён, які змяшчае вялікую колькасць жывёльных тлушчаў, наадварот, спрыяе пагаршэнню здароўя. Артыкул апублікаваны ў JАMА Іntеrnаl Mеdісіnе. Дыетолагі высветлілі, што калі замяніць насычаныя тлушчы, якія ўтрымліваюцца ў сметанковым масле, сале і чырвоным мясе, ненасычанымі з аліўкавага, рапсавага і соевага алеяў, то можна пазбегнуць сур'ёзных праблем са здароўем. Аказалася, што розныя тыпы тлушчаў па-рознаму ўплывалі на стан арганізма. Транстлушчы (утрымліваюцца ў мясных і малочных прадуктах) апынуліся самымі шкоднымі: калі павялічыць іх спажыванне ўсяго на два працэнты, то рызыка заўчаснай смерці павысіцца на 16 працэнтаў. Пяціпрацэнтнае павелічэнне спажывання насычаных тлушчаў звязана з дадатковымі васьмю працэнтамі смерцяў. А вось ненасычаныя тлушчы аказваюць прама супрацьлеглы эфект. Узбагачаная імі дыета зніжала верагоднасць смерці на 11-19 працэнтаў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».