Вы тут

Наступствы буры, якая абрынулася на Мінск


Суцэльная сцяна дажджу, моцны вецер абрушыліся на сталіцу каля 15 гадзін дня. Праз Мінск прайшла бура.


Вуліцу Карла Маркса дождж ператварыў у сапраўдную рэчку

Зарэгістравана больш за 100 выпадкаў падзення дрэў на праезную частку дарог і на ўнутрыдваровых тэрыторыях. Адбылося 50 падтапленняў прыватных жылых дамоў, тры спыненні руху грамадскага транспарту. Адключана водазабеспячэнне ў Заводскім, Ленінскім, Партызанскім і Кастрычніцкім раёнах Мінска.

Адзін чалавек траўміраваны ў выніку падзення дрэва на тэрыторыі ААТ "Інтэграл", паведаміла БЕЛТА.

Работнікі МНС і аварыйныя брыгады ЖКГ вядуць аднаўленчыя работы.


У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" з-за непагадзі сутыкнуліся два самалёты. Адзін з самалётаў належыць кампаніі "Белавія", другі - грузавы. Пасажыраў там не было, сказалі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе"Белавія". Па факце здарэння праводзіцца праверка. Акрамя таго, моцны вецер выбіў у будынку аэрапорта некалькі вокнаў.  

Фота @potashnikov

 


Паступалі паведамленні аб паваленых дрэвах і выбітых вокнах.

Вуліца Пляханава

Адчуванне, што ў Серабранцы папрацаваў нябачны лесаруб

Стыхія пакасіла нават слупы. Чыёйсьці машыне яўна не пашанцавала

- У сталіцы ўведзены план "Пасейдон". МНС, "Гаррамаўтадар" і іншыя службы накіраваны да месцаў верагодных падтапленняў, - паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. - Каля 50 месцаў затоплена, упала прыблізна каля сотні дрэваў. Наступствы стыхіі ліквідуюць 30 машын Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Шпіталізаваны адзін пацярпелы.

А вось так выглядаюць ваколіцы гіпермаркета ГІПА

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».