Вы тут

Далёка і блізка



16 ліпеня ў пасёлку Кільмезь у Кіраўскай вобласці Расіі праводзіцца «Вяцкі лапаць», а на рацэ Рэйн у Германіі ў той самы час — «Кёльнер ліхтэр», фестываль феерверкаў. Таму, хто не ўмее быць адначасова тут і там, прапануецца трэцяе — Феста дэль Рэдэнторэ ў Венецыі, свята ў гонар збавіцеля ад чумы.


Галоўны фэст музыкі і тэхналогій называецца Alfa Future People. Праводзіцца 22—24 ліпеня. Хэдлайнер — Армін ван Бююрэн, «ікона транс-музыкі». Частку тэхналогій запаўняюць розныя звышінавацыйныя гаджэты, інтэрактыўныя атракцыёны, шоу робатаў і пляцоўкі высокатэхналагічных кадраў. Калі зацікавіліся, то вам праз тыдзень трэба як-небудзь трапіць у Ніжні Ноўгарад.


29—31 ліпеня ў Сан-Марына — Дні Сярэднявечча. Кажуць, штогод напрыканцы ліпеня гэты горад пераносіць сябе на стагоддзі назад. І сапраўды варта паглядзець, як гэта можа адбывацца з горадам, які і без таго ўяўляе сабою музей ды яшчэ жыве па Канстытуцыі 1600 года.


17 ліпеня а дзявятай раніцы каля помніка Пушкіну ў Віцебску чытаецца тысяча вершаў пра гэты горад. Увогуле, быць у бліжэйшыя выхадныя дні ў Віцебску азначае знаходзіцца «На сямі вятрах». Такая назва ў фэсту вулічных мастацтваў, у якім бяруць удзел тэатралы, мастакі і паэты адкуль заўгодна і ў неабмежаванай колькасці.


Вішнёвае свята ў Глыбокім працягнецца сёлетні чацвёрты раз ад 18 да 23 ліпеня. Конкурс «Вішнёвыя парачкі», вішнёвы сэлфі-квэст, выступленне гурта «Вішнёвы горад», шэсце ад скульптуры «Глыбоцкая вішня» з самой вішнёвай каралевай, гашэнне вішнёвай паштовай маркі, вішнёвы настрой на кулінарныя выкамуры... Ці не зашмат? На ўсё не паспееце, але вішань наесціся там можна ўволю.


Штогадовы «Наш Грунвальд» чакае сёлета сваіх аматараў 23-24 ліпеня. Як заўсёды, у «Дудутках», як і раней, з рыцарскімі баямі, кірмашом і рамеснікамі, старадаўнімі гульнямі і анімацыяй. Танцуюць, спяваюць, гандлююць, страляюць — і ўсё не толькі для весялосці, але і з выхаваўча-адукацыйнымі мэтамі. Хто яшчэ не ведае гісторыю? Вам на «Грунвальд», спадарства. Сустрэнемся.


 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».