Вы тут

Ад разбуральнага ветру трагічна пацярпеў Лошыцкі парк


У выніку ўрагана, які ўчора пранёсся над Мінскам, у старэйшым парку сталіцы на беразе рэк Свіслачы і Лошыцы былі паваленыя больш за трыста дрэў розных узростаў – ліп, клёнаў, вязаў, таполяў, бяроз. Дрэвы, якія ўпалі, з’яўляліся помнікамі прыроды. Найбольшую страту панеслі галоўная алея, што вядзе ад уваходнай брамы да сядзібнага дома (якую называюць Гістарычнай), Цяністая алея, Млынная дарога, алея ўздоўж Свіслачы, пасадкі вакол сядзібы-музея. Таксама моцна дасталося і пладаноснаму саду, які быў закладзены акадэмікам Вавілавым ў 1925 годзе. А вось архітэктурныя каштоўнасці комплексу -  сядзібны дом і домік вартаўніка – не пацярпелі.


Літаральна адразу пасля ветравала рабочыя паркавых служб выйшлі на расчыстку завалаў. Сёння з самай раніцы да іх падключыліся і работнікі мінскага зелянгаса.

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

Каментары

Разбурэнні страшныя. Шкада дрэваў:(
Спачатку палову высеклі падчас "рэканструкцыі", а цяпер яшчэ паловы парк пазбавіўся...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.