Вы тут

Гульня як спорт


У Магілёве вызначаны найлепшыя каманды адкрытага Кубка Беларусі па спартыўным пейнтболе сярод беларусаў і расіян.


Паядынкі адбыліся на спартыўна-трэніровачнай базе пэйнтбольнага клуба «Рубікон». За званне найлепшых спаборнічалі 17 самых моцных камандаў з Магілёва, Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, іншых рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы. За спаборніцтвамі назіраў старшыня цэнтральнага савета ДТСААФ Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр запасу Іван Дырман. Ён пагутарыў з удзельнікамі спаборніцтваў і запэўніў, што ДТСААФ будзе і ў далейшым аказваць падтрымку гэтаму віду спорту і садзейнічаць яго развіццю.

У першым дывізіёне наймацнейшай стала каманда «Каёты» з Масквы. «Рубікон» з Магілёва і «Фрыстайл» з Масквы занялі другое і трэцяе месца адпаведна. У другім дывізіёне перамаглі «Валькірыі» з Масквы, «Каёты-2» з Масквы былі другія, Mad Dogs з Мінска — трэція. У трэцім дывізіёне найлепшымі сталі гульцы каманды Pandorum з Салігорска, на другім месцы — Рубікон Кідс з Магілёва. Пераможцы і прызёры атрымалі кубкі, медалі і дыпломы ад Магілёўскай структуры ДТСААФ і падарункі ад спонсараў, паведаміў вядучы спецыяліст таварыства Віктар ШУПРАНАЎ.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».