Вы тут

Ад камедыі да трагедыі, а таксама назад у СССР


Што: драма «Мой сябар Іван Лапшын».

Калі і дзе: «Беларусь 3», 19 ліпеня, 21.45

Першы і апошні кадры кінашэдэўра Аляксея Германа — каляровыя. А паміж імі — чорна-белыя дзіцячыя ўспаміны пра 30-я гады ўжо мінулага стагоддзя, пра начальніка крымінальнага вышуку маленькага правінцыйнага горада Івана Лапшына, пра суровыя будні опергрупы і веру савецкіх людзей у светлую будучыню, нягледзячы на частае несупадзенне ідэалогіі і рэчаіснасці... Адназначна: кіно не для ўсіх. Тым, каго цягне на ваніты пры адным толькі згадванні слова «сацрэалізм», да прагляду катэгарычна не рэкамендуецца, а вось у прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія не толькі нарадзіліся, але і большую частку жыцця правялі ў СССР, кінастужка можа выклікаць настальгію па «сапраўдных людзях».


Што: трылер «Прызнанні небяспечнага чалавека».

Калі і дзе: СТБ, 24 ліпеня, 22.05

Рэжысёрскі дэбют Джорджа Клуні — экранізацыя аўтабіяграфічнай кнігі прадзюсара і тэлевядучага Чака Бэрыса — аказаўся даволі ўдалым, прынамсі мяркуючы па спісе ўзнагарод, атрыманых у свой час кінастужкай. Гісторыю, пра якую расказваецца ў гэтым фільме, некаторыя крытыкі называюць «зусім вар'яцкай і таму надзвычай кіношнай». Папулярнага вядучага ў перыяд творчага крызісу вярбуе ЦРУ, і той пачынае весці падвойнае жыццё: у адным стварае рэйтынгавыя тэлешоу, у другім прафесійна забірае жыцці, ліквідаваўшы за час супрацоўніцтва з урадам больш як 30 чалавек... Гучыць нерэальна? Але ж расповед прадзюсара ніхто афіцыйна так і не змог або не захацеў абвергнуць. Зрэшты, многае залежыць і ад гледача. Калі вы не верыце ў гэтую гісторыю, то ўлічыце, што арыгінальная назва стужкі — «Прызнанні небяспечнага розуму» (што можна зразумець і як «трызненне»), і глядзіце яе, як трагікамічны шпіёнскі раман; калі верыце — чакайце драму і нават трылер.


Што: трагікамедыя «Кококо».

Калі і дзе: «Мір», 21 ліпеня, 22.00 і 22 ліпеня, 10.45

Вы лічыце, што сучаснае расійскае кіно не абмяжоўваецца бясконцымі сумніўнымі камедыямі і «бандыцка-мянтоўскімі» серыяламі? Правільна робіце. Прэзентаваная на фестывалі «Кінатаўр-2012» сацыяльная трагікамедыя рэжысёра Аўдоцці Смірновай — лішняе таму пацверджанне. Пра што, уласна, расказвае кіно? Пра тое, што процілегласці прыцягваюцца, і ў гэтым ёсць адвечная трагедыя, яна ж і камедыя загадкавай рускай душы. У фільме дзве яе паловы — тыповая піцерская інтэлігентка, супрацоўніца кунсткамеры Ліза (Ганна Міхалкова) і правінцыялка Віка (Яна Траянава), якую ў культурнай сталіцы прывабліваюць выключна тусоўкі, авантуры, вечарынкі і прыемныя знаёмствы. Што можа здарыцца, калі дзве такія розныя жанчыны сыходзяцца пад адным дахам? Глядзіце — даведаецеся!

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.