Вы тут

Юрый Гарадзецкі прыме ўдзел у тэлевізійным праекце «Вялікая опера»


Ужо ў верасні ў тэлевізійным праекце «Вялікая опера» мы будзем перажываць за беларускага тэнара Юрыя Гарадзецкага. Два гады таму ў такой жа ролі мы назіралі беларуса Ілью Сільчукова, які дайшоў да фіналу і заняў трэцяе месца.


Восенню і зімой нас чакаюць 11 незабыўных выпускаў праграмы на расійскім тэлеканале «Культура», а 24 снежня ўбачым грандыёзны фінал, дзе, ёсць спадзяванне, прыме ўдзел і беларускі артыст. На гала-канцэрт, што пройдзе на сцэне Маскоўскай кансерваторыі, будуць запрошаны ўсе ўдзельнікі праекта.

Арганізатары «Вялікай оперы» гэтым разам паспрабавалі ахапіць усе тэатры на постсавецкай прасторы, таму даслалі запрашэнні ў многія нацыянальныя оперы. У тым ліку і ў Вялікі тэатр Беларусі. Тут вырашылі, што ўдзельнікам ад нашай краіны будзе Гарадзецкі.

— А што мне заставалася? Толькі пагадзіцца, — каментуе з усмешкай Юрый. — Для мяне ўдзел у праграме — забаўка, як і любы падобны тэлевізійны праект. Але гэта вельмі добрае і якаснае шоу, якое толькі папулярызуе опернае мастацтва. Ну і, вядома, прыносіць папулярнасць усім яго ўдзельнікам. Безу-
моўна, у першую чаргу я патэлефанаваў Ільі Сільчукову. Ён быў на гастролях у Францыі, парадаваўся за мяне і параіў: «Нават не думай — удзельнічай!» І даў некалькі парад. Парэкамендаваў «не мудраваць» і браць толькі вядомыя творы. Мне ўжо даслалі тэмы праграм: тут і руская/савецкая опера, і італьянская класіка, і рамансы, і праграмы, прысвечаныя Галіне Вішнеўскай, Джузэпэ Вердзі, Пятру Чайкоўскаму... Думаю, што ж узяць для перадачы, тэма якой — «Візітная картка»?..  Ніводзін мой канцэрт яшчэ не абыходзіўся без раманса Немарына з «Любоўнага напою» Даніцэці. А з арыяй Ленскага з «Яўгена Анегіна» Чайкоўскага я дэбютаваў у тэатры 10 гадоў таму. Так што выбіраць ёсць з чаго. Галоўныя мае хваляванні звязаныя менавіта з тым, што ўрэшце на нейкіх творах трэба будзе спыніцца...

Хоць сам Юрый не строіць вялікіх планаў, не думае, ці пераможа ў гэтым праекце, мы зычым тэнару Вялікага тэатра Беларусі ўдачы!

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Юрый Гарадзецкі ў «Вялікай оперы»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто, як не вучоныя Інстытута пладаводства, ведае, як атрымаць добры ўраджай і засцерагчы сад ад хвароб.

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..