Вы тут

Чыя песня прадставіць Беларусь на Мальце?


Даведаемся падчас гала-канцэрта 26 жніўня. З такой датай вызначыліся ў Белтэлерадыёкампаніі. Таксама адбылося лёсаванне ўдзельнікаў Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2016» і стала вядома, у якім парадку тэлегледачы ўбачаць выступленні фіналістаў.


Юных артыстаў мы пачуем і зможам ацаніць у наступнай чарговасці: 1. Марыя Магільная (Магілёў). 2. Шоу-група «So-Nі-Ka» (Віцебск). 3. Алена Цітова (Магілёў). 4. Юлія Мажылоўская (Мінск). 5. Стэфанія Сакалова (Мінск). 6. Гурт «Нясумны ўзрост» (Мінск). 7. Марыя Жыліна (Мінск). 8. Зінаіда Купрыяновіч (Мінск). 9. Вольга Канавалава (Магілёў). 10. Аляксандр Міненка (Мінск).

Адбылася і сустрэча творчай групы праекта ад Белтэлерадыёкампаніі з камандамі юных выканаўцаў. Вызначыліся з датай правядзення фіналу музычнага форуму — яго прызначылі на 26 жніўня. Заключны канцэрт праекта мы ўбачым у прамым эфіры на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

Варта адзначыць, што сустрэчы юных артыстаў з тэлевізійнікамі будуць працягвацца аж да самага фіналу. Напрыклад, у канцы ліпеня — пачатку жніўня Белтэлерадыёкампанія для кожнага з 10 удзельнікаў запіша відэавізітку, якая будзе папярэднічаць выступленню канкурсанта ў фінале. Сёлета асноўная задума візітоўкі — «Дзеці прымяраюць дарослую прафесію». Іх рэжысёрам, як было і на адборы на дарослае «Еўрабачанне», выступіць Юрый Ярошык. Таксама з кожным з фіналістаў непасрэдна на сцэнічнай пляцоўцы (а гэта будзе студыя «600 метраў» Белтэлерадыёкампаніі) тэлевізійныя спецыялісты абмяркуюць канцэпцыю і асаблівасці конкурснага нумара для тэлешоу. Напярэдадні фіналу ў медыяхолдынгу пройдуць індывідуальныя рэпетыцыі канкурсантаў і генеральныя прагоны гала-канцэрта.

Толькі адзін з дзесяці здабудзе шанц для сваёй каманды прадстаўляць Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2016» сёлета ў лістападзе на Мальце ў горадзе Валета. Па папярэдніх звестках, у гэтым годзе арганізатары чакаюць удзелу ў музычным форуме 18 краін, але пакуль што толькі 9 з іх пацвердзілі свой удзел, сярод якіх і наша краіна.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце медыяхолдынга www.tvr.by, а таксама ў афіцыйнай групе «Укантакце»: «Еўрабачанне-2016. Беларусь».

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Адзін з дзесяці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».