20 Верасень, чацвер

Zамор'е


У Кентукі пабудавалі копію Ноева каўчэга

У цэнтры штата Кентукі, у горадзе Уільямстаўн, пабудавалі дакладную копію Ноева каўчэга, які будзе выкарыстоўвацца як музей у хрысціянскім тэматычным парку Ark Encounter, паведамляе тэлеканал CBS. Музей ужо адкрыты і гатовы прымаць першых наведвальнікаў.

Як лічыць стваральнік тэматычнага парку крэацыяністаў Джымі Хэм, судна вышынёй амаль з 8-павярховы дом і даўжынёй 155 метраў стане не проста музеем, а месцам паломніцтва для хрысціян з усяго свету. Джымі Хэм абяцае, што, увайшоўшы ўсярэдзіну, «вы ўбачыце інтэр'ер, які акуне ў атмасферу легендарнага каўчэга Ноя»: акрамя таго, у музеі размешчаны клеткі, у якіх знаходзяцца разнастайныя жывёлы. На будаўніцтва Ноева каўчэга пайшло больш за шэсць гадоў і каля 100 мільёнаў долараў. Каля 18 мільёнаў было выдаткавана з бюджэту штата, астатняя частка была ўзятая з ахвяраванняў на будаўніцтва.


39 пар двайнят пражывае ў 367 сем'ях у адной кітайскай вёсцы акругі Цзянцзінь.

Як піша South Chіna Mornіng Post, гэтай анамаліі ўжо шмат гадоў — самай старэйшай пары блізнят у вёсцы ўжо па 89 гадоў, а самай малодшай — па дзевяць месяцаў. Па статыстыцы, двайняты з'яўляюцца на свет прыкладна ў 1,1% выпадка, але ў гэтай анамальнай зоне іх можна сустрэць прыкладна ў кожным дзясятым доме. Спецыялісты не могуць адназначна сказаць, у чым прычына такога частага нараджэння двайнят, але падазраюць, што справа тут можа быць у шырокай даступнасці прэпаратаў, якія спрыяюць зачаццю (імі актыўна карыстаюцца кітайскія жанчыны). Нараджэнне блізнят у Кітаі лічыцца добрым знакам. Да таго ж мясцовыя кабеты ўпэўнены, што разам нарадзіць дваіх дзяцей значна прасцей, чым па чарзе, і тут з імі не паспрачаешся.


Славутыя і дарагія

Амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых высокааплатных «зорак», складзены Forbes. Даходы артысткі за год склалі 170 мільёнаў долараў.

Другое месца заняла група One Dіrectіon, якая зарабіла за аналагічны перыяд 110 мільёнаў. Тройку замкнуў пісьменнік Джэймс Патэрсан з прыбыткам у 95 мільёнаў. Чацвёртае месца падзялілі футбаліст мадрыдскага «Рэала», наваспечаны чэмпіён Еўропы ў складзе зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду і псіхолаг Філ Макгроу. Абодва, па падліках Forbes, зарабілі па 88 мільёнаў. Апроч іх, у дзясятак самых высокааплатных славутасцяў трапілі комік Кевін Харт (87,5 мільёна), тэлевядучы Говард Стэрн (85), футбаліст Ліянэль Месі (81,5), спявачка Адэль (80,5) і радыёвядучы Раш Лімбах (79).

Іван КУПАРВАС

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.