Вы тут

Вырашылі пракаціцца на аўто кліента


Супрацоўнікі аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Партызанскага РУУС сталіцы ноччу затрымалі кіроўцу, які, будучы нападпітку, угнаў аўтамабіль з аўтамыйкі.


— Напярэдадні ўвечары два 20-гадовыя хлопцы, якія працавалі на аўтамыйцы па завулку Казлова, вырашылі адпачыць пад алкаголь, а пасля — пракаціцца на адной з машын. Выбар спынілі на «Рэно», якое кліент прыгнаў для хімчысткі і пакінуў на два дні, — расказала прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Накіроўваючыся ў бок плошчы Бангалор, кіроўца прыцягнуў увагу сваёй яздой: «падразаў» аўтамабілі, што ехалі побач, рэзка тармазіў і бясконца перастройваўся з паласы на паласу. Заўважыўшы гэта, кіроўца таксі патэлефанаваў у міліцыю. Праз некалькі хвілін гора-аўтамабілісты былі затрыманы. Кіроўца раней быў судзімы за кіраванне транспартным сродкам нападпітку. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».