Вы тут

Тайнік з гарэлкай


У Бабруйску канфіскавана адна з самых буйных сёлета ў Беларусі партыя нелегальнай алкагольнай прадукцыі.


Праваахоўнікамі затрыманы два мясцовыя жыхары (беспрацоўны і індывідуальны прадпрымальнік), якія мелі дачыненне да распаўсюджання нелегальнай гарэлкі і спірту. У беспрацоўнага ў мікрааўтобусе было знойдзена 846,5 літра гарэлкі «Колас» — 1693 паўлітровыя бутэлькі з акцызнымі маркамі Расійскай Федэрацыі. А ў двары дома прадпрымальніка выяўлены цэлы склад алкагольнай прадукцыі... пад зямлёй.

— Схаванае на глыбіню больш за 2 метры памяшканне было даверху запоўнена скрынкамі з гарэлкай і спіртам, — паведаміў начальнік першага аддзела УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Андрэй Харкевіч. — Усяго тут знойдзена і канфіскавана 10 590 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці (7480 літраў спірту ў пяцілітровых пластыкавых ёмістасцях і 3 110 літраў гарэлкі «Колас»). Уся прадукцыя з акцызнымі маркамі Расійскай Федэрацыі ацэньваецца ў суму каля 2 мільярдаў недэнамінаваных беларускіх рублёў.

Па факце праводзіцца праверка. Назначана судовая экспертыза спіртавой вадкасці, якой займаецца абласное ўпраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз РБ. Кіроўца мікрааўтобуса і індывідуальны прадпрымальнік ужо траплялі ў поле зроку праваахоўных органаў. У залежнасці ад вынікаў праверкі, якая цяпер праводзіцца УБЭЗ УУС, будзе ўстаноўлена ступень віны кожнага з іх і вынесена пакаранне.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.