Вы тут

У нядзелю да нас ізноў прыйдуць моцны дождж, парывісты вецер, град


Пасля непрацяглай перадышкі ўжо ў нядзелю да нас ізноў прыйдуць моцны дождж, парывісты вецер і нават град.

Два мінулыя дні запар моцныя дажджы са смерчамі гаспадарылі практычна паўсюдна па краіне. А потым стыхія вырашыла ўзяць тайм-аўт. Сіноптыкі Белгідраметэацэнтра паведамляюць, што сёння на тэрыторыі Беларусі надвор'ем будуць кіраваць ужо не такія небяспечныя атмасферныя франты цыклону з цэнтрам над Літвой.


Таму чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе плюс 17— 24 градусы, па ўсходзе краіны — 25—29 цяпла, а месцамі па ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай абласцей паветра прагрэецца да плюс 30—31 градуса. Ужо тады атмасферны ціск пачне паціху расці.

Па-сапраўднаму надвор'е супакоіцца ў суботу, калі тэрыторыя нашай краіны трапіць у зону павышанага атмасфернага ціску, які быў сфарміраваны ў паветранай масе ўмераных шырот. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 9—16 цяпла, а максімальная ўдзень — плюс 19—26 градусаў, па паўднёвым усходзе — 25—29 градусаў.

Аднак, паводле прагнозаў айчынных сіноптыкаў, перадышка будзе нядоўгай. Ужо ў нядзелю да нас завітае чарговая хваля цёплых няўстойлівых паветраных мас, якія змяшчаюцца з тэрыторыі Украіны. Таму ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Удзень у асобных раёнах пры навальніцах чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град і рэзкі парывісты вецер. Чакаецца, што тэмпература паветра ўначы складзе 10—17 цяпла, удзень — 21—28; па паўднёвым усходзе ўначы — 18—21 цяпла, удзень — плюс 29—34 градусы.

Ападкі — палова месячнай нормы

Сіноптыкі падвялі папярэднія вынікі серады, калі на працягу сутак назіраліся складаныя ўмовы надвор'я. Тады ўдзень на большай частцы тэрыторыі прайшлі навальнічныя дажджы, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны адзначаліся моцныя ліўні, у асобных раёнах пры навальніцах назіралася шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—21 м/с (21 м/с у Беразіно), дзе-нідзе выпадаў град.

Найбольшая колькасць ападкаў выпала на метэастанцыях Навагрудак — 43 мм (47% месячнай нормы), Ліда — 39 мм (50%). Уначы месцамі прайшлі кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, адзначаліся навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ў сераду ўдзень склала 18—20 цяпла на паўночным захадзе, а па паўднёвым усходзе дасягала плюс 33—35 градусаў. Мінімальная тэмпература ўначы была 12—19 цяпла, а па паўночным захадзе яна не перавышала плюс 10—11 градусаў. Эксперты Белгідраметэацэнтра адзначаюць у гэтыя суткі сапраўды кантрасныя ўмовы, калі сярэднясутачная тэмпература за 13 ліпеня знаходзілася ў межах 16—26 цяпла, што ў асноўным на 1—8 градусаў вышэй за кліматычную норму, толькі па паўночным захадзе тэмпературны фон быў нават на 1—2 градусы ніжэй за яе. Вось такая вялікая ў нас краіна...

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Неўтаймоўныя нябёсы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».