Вы тут

МУС Францыі: ахвярамі нападу ў Ніцы сталі 84 чалавекі


Ахвярамі нападу ў Ніцы, дзе грузавік заехаў у натоўп падчас святкавання Дня ўзяцця Бастыліі, сталі 80 чалавек, паведаміў французскі міністр унутраных спраў Бернар Казнёў. Раней прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд паведамляў пра 77 загінулых.


Фота AFP

"Колькасць загінулых у гэтай трагедыі надзвычай высокая: 80 чалавек загінулі, 18 ў крытычным стане, многія параненыя", - заявіў Казнёў пасля наведвання месца трагедыі ў Ніцы.

Напад адбыўся на Англійскай узбярэжнай, калі дзясяткі тысяч людзей глядзелі святочны салют. Грузавік на вялікай хуткасці праехаў 2 кіламетры скрозь шчыльны натоўп на ўзбярэжнай.

Кіроўца быў застрэлены паліцыяй, пазней у грузавіку былі знойдзены гранаты і зброя. Агенцтва Франс прэс са спасылкай на крыніцу паведамляе, што ў машыне былі знойдзены дакументы 31-гадовага жыхара Ніцы туніскага паходжання.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў тое, што адбылося, тэрактам.

"Нельга адмаўляць, што напад ў Ніцы звязаны з тэрарызмам", - заявіў Аланд ў адмысловым тэлезвароце, з якім ён выступіў у ноч на пятніцу, пасля таго як тэрмінова вярнуўся ў Парыж з Авіньёна.

BBC

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».