Вы тут

Як абітурыенты імкнуліся на бюджэт у апошні дзень


Лёг­ка вы­бі­раць уні­вер­сі­тэт для па­ступ­лен­ня, ка­лі дак­лад­на ве­да­еш пра­хад­ны бал. Увесь ты­дзень абі­ту­ры­ен­ты і іх баць­кі маг­лі са­чыць ан­лайн за хо­дам пры­ём­най кам­па­ніі. У чац­вер пас­ля 15.00 сай­ты ВНУ пе­ра­ста­лі аб­наў­ляць ін­фар­ма­цыю. Як змя­няў­ся конкурс на фа­куль­тэ­тах, за­ста­ва­ла­ся толь­кі га­даць. Што мно­гія і ра­бі­лі. У апош­нія га­дзі­ны, ка­лі мож­на бы­ло па­даць да­ку­мен­ты на бюд­жэтную форму навучання, баць­кі, ад­пра­сіў­шы­ся з пра­цы, хва­ля­ва­лі­ся ў ка­лі­до­рах уні­вер­сі­тэ­таў, вы­пуск­ні­кі з не­вы­со­кі­мі ба­ла­мі за ЦТ ве­ры­лі ў цуд, а чле­ны ка­мі­сіі кла­пат­лі­ва пад­каз­ва­лі, дзе яшчэ за­ста­лі­ся сва­бод­ныя мес­цы. Мы ж дзя­жу­ры­лі ў БНТУ, у сце­нах яко­га ад на­тоў­паў сем'­яў абі­ту­ры­ен­таў і ша­лё­на­га на­пру­жан­ня бы­ло вель­мі го­ра­ча.


Эпі­цэнтр па­дзей

По­бач з га­лоў­ным кор­пу­сам уні­вер­сі­тэ­та ўсе лаў­кі за­ня­тыя. Яшчэ коль­кі сем'­яў дзя­жу­раць ля ўва­хо­ду: чар­го­вы раз ацэнь­ва­юць шан­цы свай­го дзі­ця­ці і пры­ма­юць ра­шэн­не аб бу­ду­чым мес­цы ву­чо­бы. Ця­пер ужо кан­чат­ко­ва. Але боль­шасць пры­еха­ла ў эпі­цэнтр абі­ту­ры­енц­кіх па­дзей прос­та ад­соч­ваць сі­ту­а­цыю.

— Мы па­да­лі да­ку­мен­ты ад­ра­зу ж, у пер­шы дзень, на энер­ге­тыч­ны фа­куль­тэт, — рас­каз­вае ма­ма Га­лі­на з Баб­руй­ска, якая тут ра­зам з сы­нам. — Ду­маю, па­сту­піць на бюд­жэт. У сы­на 250 ба­лаў, і на спе­цы­яль­нас­ці, якую ён вы­браў, — «Пра­мыс­ло­вая цеп­ла­энер­ге­ты­ка» — яшчэ ёсць мес­цы. Ча­му та­кую пра­фе­сію? Гэ­та за­па­тра­ба­ва­на.

На пры­ступ­ках за­ўва­жа­ем вя­сё­лую кам­па­нію. Усе трое — са Сло­ні­ма.

— Ужо ад­нес­лі да­ку­мен­ты? — ці­ка­вім­ся ў ня­даў­ніх школь­ні­каў.

— Не. Да пя­ці га­дзін па­ча­каю, а по­тым вы­ра­шу, — пры­зна­ец­ца Лё­ша. — Або ў БНТУ, або ў «на­ргас» пай­ду.

— А з ба­ла­мі што?

— Так са­бе. На рэ­пе­ты­цый­ным тэс­ці­ра­ван­ні бы­ло больш — 263 ра­зам з атэс­та­там. А тут хоп — і 182 толь­кі.

Як вы­зна­чыць, які кон­курс на фа­куль­тэ­тах, ка­лі ін­фар­ма­цыя на стэн­дах больш не аб­наў­ля­ец­ца, Лё­ша ўжо пры­ду­маў. Па­хо­дзіць па аў­ды­то­ры­ях, па­гля­дзіць, ку­ды ін­шыя абі­ту­ры­ен­ты бя­гуць, і вы­бе­ра.

У яго пры­яцель­кі Ка­ці сі­ту­а­цыя тая ж. Дзяў­чы­на зда­ва­ла тэс­ты па ма­тэ­ма­ты­цы, рус­кай і анг­лій­скай мо­вах, збі­ра­ец­ца на эка­но­мі­ку. Ва­ня, яе брат-бліз­нюк, ся­дзіць пад уні­вер­сі­тэ­там за кам­па­нію. Сам ён з вы­ба­рам вы­зна­чыў­ся яшчэ ў се­ра­ду і спа­дзя­ец­ца, што 187 ба­лаў хо­піць, каб вы­ву­чаць мас­ты і транс­парт­ныя ту­нэ­лі.

Ся­мей­ны ўні­вер­сі­тэт

— Коль­кі ў вас ба­лаў? 270? Вы прой­дзе­це, хва­ля­вац­ца не вар­та, — су­па­кой­вае не­чых баць­коў дру­га­курс­нік Ста­ні­слаў Зай­чан­ка.

Ён да­па­ма­гае пры­ём­най ка­мі­сіі фа­куль­тэ­та ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій і ро­ба­та­тэх­ні­кі, дзе сам ву­чыц­ца. Дзя­жу­рыць ля ін­фар­ма­цый­на­га стэн­да і кан­суль­туе абі­ту­ры­ен­таў і іх род­ных. «Пы­тан­ні стан­дарт­ныя. Чым спе­цы­яль­нас­ці ад­роз­ні­ва­юц­ца, якія бу­дуць пра­хад­ныя ба­лы... Тым, хто з ба­ла­мі 170, тлу­ма­чу, што сю­ды на бюд­жэт тра­піць ня­ма шан­цаў».

Чар­га ў аў­ды­то­рыю, дзе пры­ма­юць за­явы ад бу­ду­чых пра­гра­міс­таў, ве­лі­зар­ная. Але, па сло­вах Ста­са, да­ку­мен­ты з фа­куль­тэ­та ма­ла хто за­бі­рае.

Пад дзвя­ры­ма пры­ём­най ка­мі­сіі фа­куль­тэ­та мар­ке­тын­гу, ме­недж­мен­ту і прад­пры­маль­ніц­тва раз­га­ва­ры­лі­ся з абі­ту­ры­ен­там Паў­лам. Ён адзін з тых, хто пе­ра­ду­маў у апош­ні мо­мант. Спа­чат­ку па­даў да­ку­мен­ты ў БДТУ, але сён­ня зноў пры­мчаў у ста­лі­цу з Лі­ды, каб пе­ра­кі­нуць за­яву ў ін­шы ўні­вер­сі­тэт. «Тут спе­цы­яль­насць больш па­да­ба­ец­ца — «Ганд­лё­вае аб­ста­ля­ван­не і тэх­на­ло­гіі». Хо­чац­ца з рэ­кла­май пра­ца­ваць. І па ба­лах больш упэў­не­ны». Са сва­і­мі 193-ма ба­ла­мі Па­ша лёг­ка аб­га­няе ў рэй­тын­гу два­нац­цаць ча­ла­век, якія прэ­тэн­ду­юць на тую ж спе­цы­яль­насць.

Баць­кі Ігар і На­тал­ля пе­ра­жы­ва­юць за дач­ку. За­яву на фа­куль­тэт яна даў­но па­да­ла, але яны не ўпэў­не­ны, што тра­піць у лік бюд­жэт­ні­каў. Та­му і дзя­жу­раць тут. Па­куль іх Ка­ця на спе­цы­яль­насць «Кі­ра­ван­не іна­ва­цый­ны­мі пра­ек­та­мі пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў» пра­хо­дзіць з за­па­сам.

— Гэ­та таб­лі­ца ні­чо­га не ад­люст­роў­вае! У тры га­дзі­ны ў ка­бі­не­це бы­ло ча­ты­ры абі­ту­ры­ен­ты, а іх сю­ды не ўпі­са­лі, — ра­іць не да­вя­раць бя­гу­ча­му рэй­тын­гу ад­на з жан­чын.

Ігар і На­тал­ля смя­юц­ца: кан­ку­рэн­таў не пра­пус­цім у аў­ды­то­рыю. Сям'я жы­ве ў Грод­не, але, хоць у мяс­цо­вым уні­вер­сі­тэ­це ёсць па­доб­ная спе­цы­яль­насць, вы­бар зра­бі­лі на ка­рысць БНТУ.

— Мы са­мі ву­чы­лі­ся ў гэ­тым уні­вер­сі­тэ­це. Тут і па­зна­ё­мі­лі­ся, — на­сталь­гуе Ігар.

Не трэ­ба іс­тэ­рык

— Бу­даў­ні­коў ця­пер — проць­ма! Дзя­ваць ня­ма ку­ды, — не ра­зу­мее, на­вош­та іс­ці на бу­даў­ні­чы фа­куль­тэт, ад­на з дам. А мы тым ча­сам раз­маў­ля­ем з абі­ту­ры­ен­та­мі, якія па­лі­чы­лі, што спе­цы­я­ліс­ты ў гэ­тай га­лі­не з «выш­кай» ліш­ні­мі не бу­дуць.

Аня з Ба­ра­на­віч пры­еха­ла па­сту­паць у апош­ні дзень не та­му, што за­ва­лі­ла ЦТ. Яе 297 ба­лаў з улі­кам атэс­та­ту — доб­ры вы­нік. Прос­та ву­чыц­ца дзяў­чы­на пла­на­ва­ла ў ін­шай ВНУ — Ка­манд­на-ін­жы­нер­ным ін­сты­ту­це МНС. Для яе пры­ём­ная кам­па­нія па­ча­ла­ся яшчэ ў са­ка­ві­ку. Аня пра­хо­дзі­ла па­глыб­ле­нае ме­ды­цын­скае аб­сле­да­ван­не, псі­ха­ла­гіч­нае тэс­ці­ра­ван­не, зда­ва­ла нар­ма­ты­вы па фіз­пад­рых­тоў­цы. На­цэ­лі­ла­ся на спе­цы­яль­насць «Па­жар­ная і пра­мыс­ло­вая бяс­пе­ка». Але там не за­ста­ло­ся бюд­жэт­ных мес­цаў — амаль усе за­ня­лі хлоп­цы і дзяў­ча­ты, якія пра­хо­дзяць па-за кон­кур­сам. Та­ды Аня аца­ні­ла свае шан­цы і вы­ра­шы­ла звя­заць бу­ду­чы­ню з экс­пер­ты­зай і кі­ра­ван­нем не­ру­хо­мас­цю.

У апош­ні дзень па­да­чы да­ку­мен­таў на бюд­жэт абі­ту­-
ры­ен­таў заў­сё­ды шмат, за­ў-
ва­жае на­мес­нік ад­каз­на­га
сак­ра­та­ра пры­ём­най ка­мі­сіі БНТУ Анд­рэй ДЗЕР­БАН.
Ка­лі ў се­ра­ду за­явы пры­нес­лі 900 ча­ла­век, то ў чац­вер — паў­та­ры ты­ся­чы.

— Пра­хад­ныя ба­лы ў апош­нія га­дзі­ны мо­гуць змя­ніц­ца на пра­цэн­таў 25-30, — дзе­ліц­ца на­зі­ран­ня­мі Анд­рэй Мі­ка­ла­е­віч. — Але не трэ­ба ўпа­даць у іс­тэ­ры­ку. Ча­сам не­ка­то­рыя абі­ту­ры­ен­ты з вы­со­кі­мі ба­ла­мі па­чы­на­юць су­мня­вац­ца ў сва­іх шан­цах, за­бі­ра­юць да­ку­мен­ты, і ў вы­ні­ку на фа­куль­тэт за­лі­ча­юць тых, хто на­браў толь­кі сто з не­чым ба­лаў.

Што да спе­цы­яль­нас­цяў, на якія кон­курс ста­біль­на вя­лі­кі, то гэ­та пра­фе­сіі эка­на­міч­на­га бло­ка, ІТ-га­лі­ны, энер­ге­ты­кі. А са­мы вы­со­кі пра­хад­ны бал ле­тась быў на на­прам­ках «Біз­нес-ад­мі­ніст­ра­ван­не» (347), «Мыт­ная спра­ва» і «Кі­ра­ван­не іна­ва­цый­ны­мі пра­ек­та­мі пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў» (па 329).

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by.

Фо­та аў­та­ра

 

Загаловак у газеце: «Да пя­ці га­дзін па­ча­каю, а по­тым вы­ра­шу»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.