Вы тут

На якім аўтамабілі ездзілі Радзівілы?


Каб пабачыць Нясвiжскi палац, не абавязкова ехаць у Нясвiж.

Кажуць: калi гара не iдзе да Магамета, то Магамет iдзе да гары. Кiруючыся гэтым жа прынцыпам, супрацоўнiкi Нацыянальнага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка «Нясвiж» распрацавалi перасоўную выстаўку «Нясвiжскi замак у часе i гiсторыi». Больш як тры дзясяткi фотаздымкаў з фондаў музея-запаведнiка расказваюць пра розныя моманты гiсторыi Нясвiжскага палаца i дынастыi Радзiвiлаў.


Аў­та­ма­бiль «Мер­се­дэс», якiм ва­ло­да­лi Ра­дзi­вi­лы. Па­ча­так ХХ ста­год­дзя.  Фо­та з фон­даў На­цы­я­наль­на­га гiс­то­ры­ка-куль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­нi­ка «Ня­свiж».

З мiнi-экспазiцыяй ужо паспелi аб'ехаць некаторыя школы Нясвiжскага, Клецкага раёнаў, завiталi ў сталiцу. Цягам лета выстаўка кватаруе ў Прэзiдэнцкай бiблiятэцы Рэспублiкi Беларусь. Як прыемны бонус да яе — асобная экспазiцыя выданняў з некалi багатага радзiвiлаўскага кнiгазбору, што сёння захоўваюцца ў фондах Прэзiдэнцкай бiблiятэкi.

— Летась наш музей-запаведнiк наведала больш як 400 тысяч чалавек, таму зразумела, што праца з наведвальнiкамi — асноўная для нашых супрацоўнiкаў. Але мы прадстаўляем музей-запаведнiк не толькi ў сценах самога замка i Ратушы, i перасоўная мiнi-выстаўка, якая вандруе па школах, унiверсiтэтах, — адзiн са спосабаў расказаць гiсторыю i сучаснасць Нясвiжскага палаца, — кажа намеснiк дырэктара музея-запаведнiка «Нясвiж» Змiцер ЯЦКЕВIЧ.

Выстаўка дазваляе пабачыць, якiм быў Нясвiжскi замак, калi яго толькi пабудавалi ў канцы XVI стагоддзя (пра гэта распавядае самая першая вядомая выява палаца — гравюра Тамаша Макоўскага 1604 года), i тое, як ён выглядае сёння. Знаёмiць з некаторымi прадстаўнiкамi роду Радзiвiлаў — яго жыхарамi i ўладальнiкамi палаца, дазваляе пабачыць, як жылi прадстаўнiкi гэтай знакамiтай дынастыi.

Наогул Радзiвiлы ва ўсе часы вельмi цiкавiлiся тэхнiчнымi навiнкамi, i фотаздымкi з экспазiцыi — яскравае таму сведчанне. Вось, напрыклад, «Мерседэс» з аўтапарка Радзiвiлаў. Фота датуецца пачаткам ХХ стагоддзя. На той час Радзiвiлы былi аднымi з першых i найбуйнейшых аўтаўладальнiкаў на тэрыторыi Мiнскай губернi, яны мелi аж тры аўтамабiлi! А першыя фотаздымкi палаца былi зроблены ў 1894 годзе, i асобныя залы, пакоi рэгулярна фатаграфавалiся да 1939 года. Яшчэ адно сведчанне тэхнiчнай «прасунутасцi» Радзiвiлаў: першы фотаздымак Нясвiжскага палаца i горада з аэраплана быў зроблены яшчэ ў 1927 годзе.

Адметна, што вiртуальная экскурсiя «Нясвiжскi замак у часе i гiсторыi», якую прапануе музей-запаведнiк, — гэта не толькi фотаздымкi. Гэта яшчэ i слайд-шоу, i выдатны, захапляльны аповед ад супрацоўнiкаў музея. Больш за тое, выязная каманда Нясвiжскага палаца гатова адгукнуцца на запрашэнне зацiкаўленых гледачоў i слухачоў i прадставiць выстаўку фактычна ў любой кропцы Беларусi. Ёсць вялiкая верагоднасць, што знаёмства з мiнi-экспазiцыяй выклiча вялiкую цiкавасць, падштурхне здзейснiць сапраўдную вандроўку ў Нясвiж.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by

Загаловак у газеце: Радзiвiлаўскi аўтамабiль

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.