Вы тут

Гомель — лепшы дзелавы абласны цэнтр


У ста­лі­цы ўзна­га­ро­дзі­лі пе­ра­мож­цаў Рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Най­леп­шы го­рад (ра­ён) і воб­ласць для біз­не­су Бе­ла­ру­сі — 2016». Са­мым спры­яль­ным для прад­пры­маль­ніц­тва на­зва­ны Го­мель­скі рэ­гі­ён, а са­мым леп­шым дзе­ла­вым аб­лас­ным цэнт­рам — Го­мель.


Па сло­вах на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла прад­пры­маль­ніц­тва ка­мі­тэ­та эка­но­мі­кі Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Юрыя Асіп­ко­ва, удзел у гэ­тым кон­кур­се воб­ласць пры­мае па­ста­ян­на, а пе­ра­ма­гае трэ­ці раз.

«Што­год коль­касць прад­пры­маль­ні­каў на Го­мель­шчы­не пры­рас­тае. Сён­ня тут больш за 37 ты­сяч ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, ма­лых і мік­ра­прад­пры­ем­стваў. Вар­та ад­зна­чыць, што на па­чат­ку мі­ну­лай пя­ці­год­кі пад­атко­выя па­ступ­лен­ні ад па­доб­ных прад­пры­ем­стваў у бюд­жэт кра­і­ны скла­да­лі ка­ля 10%, а ўжо ў кан­цы пя­ці­год­кі — больш за 23%», — ад­зна­чыў Юрый Асіп­коў.

Сё­ле­та ў кон­кур­се пры­ня­лі ўдзел 130 рэ­гі­ё­наў: 5 аб­лас­цей, 5 аб­лас­ных цэнт­раў, 111 га­ра­доў і 9 ра­ё­наў го­ра­да Мін­ска. У на­мі­на­цыі «Най­леп­шы го­рад (ра­ён) для біз­не­су Бе­ла­ру­сі — 2016» з коль­кас­цю на­сель­ніц­тва больш за 50 ты­сяч ча­ла­век пе­ра­мог Мін­скі ра­ён. У на­мі­на­цыі «Са­мы леп­шы го­рад або ра­ён з коль­кас­цю на­сель­ніц­тва менш за 50 ты­сяч» — Брас­лаў­скі ра­ён Ві­цеб­скай воб­лас­ці, Ля­ха­віц­кі ра­ён Брэсц­кай воб­лас­ці, Ак­цябр­скі ра­ён Го­мель­скай воб­лас­ці, Свіс­лац­кі ра­ён Гро­дзен­скай воб­лас­ці, Ві­лей­скі ра­ён Мін­скай воб­лас­ці і Кас­цю­ко­віц­кі ра­ён Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Най­леп­шым ра­ё­нам го­ра­да Мін­ска для біз­не­су на­зва­ны Фрун­зен­скі ра­ён.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Най­леп­шыя ўмо­вы для бізнесу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.