Вы тут

На Гомельшчыне намалацілі першую тысячу тон збожжа


Першую тысячу тон збожжа на Гомельшчыне (18.07) намалаціў экіпаж камбайнераў агракамбіната «Холмеч» з Рэчыцкага раёна. За чатыры дні ўборачнай Іван Вырвіч і Алег Хвост выдалі з бункера свайго камбайна 1381 тону збожжа. Найлепшых непасрэдна на полі ўшанавалі ганаровымі дыпломамі і падарункамі.


Механізатары некалькі гадоў запар дасягалі высокіх паказчыкаў, але такога — упершыню. Акрамя таго, два кіроўцы агракамбіната — Віктар Кардаш і Уладзімір Трубіла — першымі ў вобласці з пачатку ўборкі перавезлі на аўтамабілях больш за тысячу тон збожжа. Спецыялісты падкрэсліваюць, што ўвогуле гаспадарка, у якой яны працуюць, мае добрыя паказчыкі ўраджайнасці збожжавых. З кожнага гектара тут збіраюць па 53,7 ц.

Усяго збожжавыя і зернебабовыя ў Гомельскай вобласці ўбраны на чвэрці плошчаў. На палетках адначасова задзейнічана амаль 1200 збожжаўборачных камбайнаў. Па тэмпах уборкі лідзіруюць Рэчыцкі, Хойніцкі і Мазырскі раёны.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Упершыню першыя

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.