Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Генадзем Зюганавым


Беларусь і Расія з развалам СССР страцілі сістэму, падобнай да якой не было ў свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзем Зюганавым, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.


«Мы страцілі краіну, але самае страшнае, што мы страцілі сістэму, якую стваралі за дзесяцігоддзі і падобнай да якой не было ў свеце, якую трэба было шліфануць, дапрацаваць — і мы былі б зусім іншай дзяржавай нават пры развале Савецкага Саюза, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І сёння астаткі гэтай сістэмы, якую трэба было б, відаць, захаваць, мы пачынаем дабіваць, асабліва ў эканоміцы, асабліва ў сацыяльна-эканамічным развіцці».

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што некаторыя праблемныя моманты застаюцца ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі. «Хоць мы і рушылі наперад далей за ўсіх у нашых адносінах, ёсць нюансы, якія насцярожваюць нас, кіраўніцтва краіны, і вельмі крыўдзяць людзей», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Генадзь Зюганаў згадзіўся з меркаваннем Прэзідэнта Беларусі адносна распаду СССР. «Мы былі б ужо наперадзе планеты ўсёй. А цяпер дажылі да таго, што нас ледзь не спрабуюць выставіць з Алімпійскіх гульняў», — дадаў лідар КПРФ.

* * *

Аляксандр Лукашэнка ўручыў старшыні фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзю Зюганаву ордэн Дружбы народаў.

«Столькі, колькі робіце вы ў Расіі, гэта не для ліслівасці сказана, ніхто не рабіў і не робіць, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да лідара КПРФ. — Мы ўзнагародзілі вас не да выбараў, а даўно. Проста ў нас не было выпадку, каб я асабіста вам уручыў гэту ўзнагароду».

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што Камуністычная партыя — самая блізкая да народа. «Я вельмі рады, што кіраўніцтва Расіі нарэшце зразумела, што Кампартыя — гэта партыя не развалу, не процістаяння, не рэвалюцыі і вайны, а што гэта партыя нацэлена на стварэнне», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Генадзь Зюганаў удастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, станаўленне Саюзнай дзяржавы, развіццё эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў.

Загаловак у газеце: Працаваць на стварэнне разам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».