Вы тут

Зніжэнне вагі выратуе ад раку і дыябету


Зніжэнне вагі пацыента адыгрывае ключавую ролю пры шматлікіх захворваннях, у тым ліку на рак і дыябет. Як перадае Іnquіsіtr, нядаўна навукоўцы высветлілі: зніжэнне вагі прыводзіць да падзення ўзроўню бялкоў, звязаных з ракам. Гэтыя бялкі ўдзельнічаюць у ангіагенезе — фарміраванні новых сасудаў. А гэта важна для росту і размнажэння ракавых клетак. Атрымліваецца небяспечная схема: чалавек мала рухаецца, няправільна харчуецца, і ў яго развіваецца атлусценне. А, як вядома, атлусценне разам з сядзячым спосабам жыцця пагражае захворваннем на рак. І ў гэтым выпадку рак будзе развівацца вельмі актыўна менавіта з-за наяўнасці лішняй вагі ў чалавека. Назіранні паказалі: чым больш чалавек скідаў кілаграмаў, тым ніжэй станавілася канцэнтрацыя гэтых бялкоў. Такім чынам, памяншэнне вагі прыводзіла да скарачэння рызыкі раку грудзей, кішэчніка і прастаты на 20%.


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?