Вы тут

Як тэхнічны прагрэс дабаўляе рабочыя месцы


Рэспубліка Беларусь першай сярод краін СНД — з 1 студзеня 2015 года — перайшла на рэалізацыю на сваім рынку аўтамабільнага паліва 5-га класа, у выніку чаго нашы людзі дыхаюць больш чыстым паветрам. Гэта стала магчымым дзякуючы і намаганням калектыву Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода — тут у апошні час якасць прадукцыі выведзена на новы, больш высокі ўзровень, пачалася ўстойлівая вытворчасць аўтамабільнага паліва толькі стандарту Еўра-5. Растуць і аб'ёмы перапрацоўкі. Як ні трывіяльна гучыць, але сакрэт — у пастаяннай мадэрнізацыі вытворчасці і асваенні найноўшых тэхналогій.


Чарговыя крокі дазволіла зрабіць ажыццяўленне праграмы развіцця на 2011—2015 гады, цяпер яна выконваецца з перспектывай да 2020 года. Наколькі сур'ёзныя мерапрыемствы рэалізуюцца ў рамках такіх праграм, гаворыць лічба: агульны кошт уведзеных у эксплуатацыю за апошнія дзесяць гадоў тэхналагічных аб'ектаў складае больш за мільярд долараў ЗША.

Навукова-тэхнічны прагрэс застаецца прыярытэтным напрамкам. Сёлета на працягу першага паўгоддзя завершана ўзвядзенне трох новых вытворчых аб'ектаў агульным коштам 500 мільёнаў долараў.

Асобна варта сказаць, што ў стадыі рэалізацыі знаходзіцца маштабны інвестыцыйны праект «Будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў», які дазволіць павысіць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90%. Гэтаму аб'екту асаблівае значэнне надае ўрад краіны — у мінулую суботу пасяджэнне штаба будоўлі правёў намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка.

Значнасць праекта яшчэ і ў тым, што адчувальна — больш чым на 800 тысяч тон — павялічыцца выпуск дызельнага паліва з колькасцю серы ўсяго ў 0,001%. Якасць кацельнага паліва — мазуту — будзе адпавядаць найноўшым еўрапейскім стандартам (колькасць серы не больш 1%), а вытворчасць гідраачышчанага вакуумнага газойлю ўзрасце на 900 тыс. тон.

16 ліпеня на адкрытае акцыянернае таварыства «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» быў арганізаваны прэс-тур, падчас якога прадстаўнікі беларускіх СМІ пабывалі на шэрагу вытворчых комплексаў, што працуюць па найноўшых тэхналогіях. Менавіта такія тэхналогіі дазваляюць, па словах генеральнага дырэктара аб'яднання Анатоля Купрыянава, наблізіцца да самых лепшых сучасных прадпрыемстваў свету.

У ходзе прэс-тура на пытанні журналістаў адказвалі намеснік генеральнага дырэктара прапрыемства па ідэалагічнай рабоце, персанале і сацыяльным развіцці Генадзь Цецярук, дырэктар дырэкцыі па рэканструкцыі і развіцці Вадзім Данілевіч, начальнік новай камбінаванай устаноўкі вытворчасці высокаактанавых кампанентаў бензіну Аляксей Іваноў, спецыялісты і рабочыя МНПЗ. Між іншым, Генадзь Цецярук палічыў неабходным падкрэсліць: дзякуючы ўзвядзенню новых установак на прадпрыемстве створана амаль сто новых рабочых месцаў, што для Мазыра важна. А да канца года дабавяцца яшчэ сто дваццаць.

Уладзімір Хількевіч

Фота Ігара Малашчанкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.