Вы тут

Як пазбавіцца ад мурашак на садовым участку


Часта мурашкі становяцца для агароднікаў сапраўдным галаўным болем. Дачны ўчастак можа ператварыцца ў сапраўдны кашмар.


На першы погляд такія бяскрыўдныя, яны імгненнем «асядаюць» паўсюль: на градках, пад зямлёй, на раслінах. Акрамя таго, што яны любяць ласавацца ягадамі на ўчастку, дык яшчэ і разносяць насенне пустазелля. Усім вядома: дзе мурашкі, там і тля. А яна, у сваю чаргу, можа быць пераносчыцай вірусных хвароб.

Што рабіць, калі дарожак мурашыных поўна, а самога мурашніка не відаць?

Пачаставаць «даму»... і злыдні-мурашкі знікнуць!

Купіць у аптэцы пакецік з борнай кіслатой і самую танную вату. Высыпаць парашок у шклянку, напалову напоўненую вадой, дабавіць 5 ч. л. цукру, старанна перамяшаць і пакінуць на 5 гадзін для лепшага растварэння.

Затым узяць 2 пустыя бляшанкі, напоўніць на 2/3 ватай і заліць туды прыгатаваную сумесь. Бляшанку пакідаем побач з месцамі канцэнтрацыі мурашак.

Забойны эфект заключаецца ў тым, што шкоднікі, напіўшыся такой салодкай «вадзіцы», гінуць не адразу, а спачатку паўзуць у сваё сховішча і частуюць суродзічаў (у тым ліку і матку-царыцу мурашак).

Каб на свежым паветры не вельмі хутка выпаралася «вадзіца», трэба пакінуць накрыўку, каб яна магла прыкрываць змесціва, пакідаючы невялікія шчыліны.

Мурашкі — жудасныя ласуны. Таму такі спосаб барацьбы вельмі эфектыўны.

Таксама вядома, што ім не падабаецца пах піжмы, палыну горкага, мяты палявой або анісу. Зялёнае ці высушанае лісце раслін раскладваюць у месцах збору насякомых.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.