Вы тут

Беларусь і Кітай ствараюць міжурадавы інвестыцыйны фонд


Мемарандум аб супрацоўніцтве па яго стварэнні падпісаны 19 ліпеня паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і кампаніяй Citic Construction Co., Ltd па выніках сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з прэзідэнтам кампаніі Citic Group Ван Цзюнам.


 

"Гэта будзе беспрэцэдэнтны праект: размова ідзе аб стварэнні ў Беларусі першага міждзяржаўнага інвестыцыйнага фонду. Гэта поўнасцю адпавядае дамоўленасцям кіраўнікоў нашых дзяржаў у маі 2015 года аб развіцці інвестыцыйнага супрацоўніцтва з акцэнтам на прамыя інвестыцыі. Стварэнне фонду - адзін з важных крокаў у адкрыцці новай эпохі ў развіцці беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, на першапачатковым этапе капітал фонду складзе $50 млн. "Гэта невялікая сума, у далейшым яна будзе залежаць ад попыту беларускіх і кітайскіх кампаній на рэалізацыю сумесных праектаў на тэрыторыі Беларусі", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Прадугледжваецца, што да 1 жніўня будзе створана рабочая група, якая да 1 верасня падрыхтуе рамачнае пагадненне, дзе будуць дэталёва прапісаны механізм стварэння, прынцыпы работы і кіравання фондам. Кіраўнік беларускага ўрада расказаў, што асноўным напрамкам дзейнасці на пачатковым этапе стане суфінансаванне рэалізуемых у Беларусі беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў пры падтрымцы кітайскіх банкаў праз прадастаўленне крэдытаў і набыццё акцый беларускіх кампаній. "У далейшым плануецца, што фонд павінен выйсці на пошук самастойных праектаў і поўнае іх фінансаванне", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Ён падкрэсліў, што прыемна працаваць з кампаніяй, якая мае бездакорную рэпутацыю ў Беларусі і ва ўсім свеце. "З задавальненнем канстатую, што адносіны з Citic развіваюцца дынамічна. Мы цэнім, што вашай кампаніяй у Беларусі цяпер рэалізуюцца два буйныя праекты - будаўніцтва завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў "Джылі" і мадэрнізацыя Аршанскага льнокамбіната. Агульная сума праектаў - амаль $350 млн", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Ван Цзюн падзякаваў Андрэю Кабякову за ветлівы прыём і выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».