Вы тут

Анекдоты


Анекдоты


З размовы з аператарам службы падтрымкі мабільнай сувязі:

— Прабачце, да мяне чамусьці не даходзяць паведамленні…

— Засяродзьцеся і ўважліва пачытайце іх яшчэ раз.

 

* * *

— Мілы, падары мне кацяня! Я яго буду любіць, лашчыць, цалаваць, купаць, у ложак з сабой браць...

— Мяў!..

 

* * *

Заходзячы ў інтэрнэт на пяць хвілін, памятайце: каструля пачынае смажыць пасля таго, як заканчвае варыць.

* * *

Мужчына заходзіць у краму і пытаецца:

— Скажыце, ці прадаюцца ў вас баксёрскія пальчаткі?

— Не.

— А шапачка для плавання?

— Таксама не.

— А канькі?

— Мужчына, гэта вінна-гарэлачны аддзел…

— Тады мне бутэлечку беленькай.

Прадавец ідзе па гарэлку. Мужчына задумліва, сабе пад нос:

— Ну, бачыць Божанька, хацеў спортам заняцца!

 

* * *

На дзявятым месяцы цяжарнасці папрасіла мужа пафарбаваць пазногці на нагах. Доўга бурчэў, аднекваўся, маўляў, не мужчынская гэта справа. Я пакрыўдзілася, пайшла мыцца. Выходжу з ваннай і бачу: сядзіць, фарбуе свае пазногці і бубніць:

— Што вам, цяжарным, толькі ў галаву не цюкне!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.