Вы тут

Студэнты БДУ запусцілі спадарожнік на V чэмпіянаце «CanSat у Расіі»


У склад каманды ўвайшлі другакурснік і трэцякурснік факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій (ФРКТ) БДУ Іван Саечнікаў і Мікіта Мішчанка, а таксама студэнт 3 курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Уладзіслаў Паўловіч.


Маладыя канструктары запусцілі спадарожнік масай да аднаго кілаграма на стратасферным шары на вышыню да 30 кіламетраў. Адзіная фінальная пуцёўка была заваяваная студэнтамі БДУ на адборачнай сесіі чэмпіянату дзякуючы бліскучай абароне сёлета ў лютым свайго навуковага праекта. Тады хлопцы сталі першымі і набралі з усіх удзельнікаў максімальную колькасць балаў — 98. Падрыхтоўкай студэнтаў займаўся аспірант ФРКТ БДУ Антон Саечнікаў.

Таксама паспяховым стала выступленне ў фінале чэмпіянату ліцэістаў БДУ Алега Сафонава і Анастасіі Патачыц. Яны сталі бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў у сваёй узроставай катэгорыі. Іх спадарожнік быў запушчаны на ракеце на вышыню аднаго кіламетра.

Усяго ў адборачнай сесіі чэмпіянату «CanSat у Расіі» прынялі ўдзел каля 200 школьнікаў і студэнтаў. Арганізатарам апошняга ў Расіі выступае Навукова-даследчы інстытут ядзернай фізікі МДУ. Чэмпіянат складаецца з некалькіх конкурсаў, якія адрозніваюцца зместам і ўзроўнем падрыхтоўкі ўдзельнікаў: вышэйшая ліга, студэнцкая ліга і г.д. Мэта праекта — прыцягнуць увагу школьнікаў і студэнтаў да навукаёмістых і высокатэхналагічных галін, у прыватнасці, да касмічных даследаванняў і інфармацыйных тэхналогій. Першы конкурс «CanSat» адбыўся ў 1999 годзе ў ЗША. Спаборніцтвы вельмі папулярныя таксама ў Еўропе і Японіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Увайшлі ў... стратасферу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».