Вы тут

У Беларусі праходзіць злёт пошукавых атрадаў «Мы — нашчадкі Перамогі»


Рэспубліканскі злёт пошукавых атрадаў (клубаў) «Мы — нашчадкі Перамогі» праходзіць гэтымі днямі на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Яго арганізатарамі выступілі міністэрствы адукацыі і абароны нашай краіны.


Удзельнікамі рэспубліканскага злёту сталі 80 вучняў, якія наведваюць аб'яднанні па інтарэсах ваенна-патрыятычнай накіраванасці, актывісты пошукавага руху, члены саветаў музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі пошукавых атрадаў Расійскай Федэрацыі. У праграме злёту — конкурс «Візітоўка каманды», конкурс на лепшую атрыбутыку пошукавага руху, панэльная дыскусія «Мы — нашчадкі Перамогі», правядзенне навучальных трэнінгаў і майстар-класаў «Тэорыя пошукавай работы», вечар патрыятычнай тэматыкі «Паклонімся вялікім тым гадам», вечар памяці «Перамогу — шануем, герояў — помнім» (сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны), акцыя «Дарога да абеліска» па добраўпарадкаванні памятных месцаў ваеннай гісторыі. Таксама для навучэнцаў будуць праведзены экскурсійна-адукацыйныя праграмы: «Памяць, якой не будзе забыцця», «Даведнік у свет прафесій», «Выхоўваем патрыётаў», «Мінск — горад-герой». Не абышлі ўвагай арганізатары таксама спартыўны блок і культурна-забаўляльную праграму.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Вахта пошукавікаў не спыняецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».