Вы тут

Кітайскі касманаўт завяршыў "пячорны эксперымент"


Выпрабаванні ладзіла Еўрапейскае касмічнае агенцтва. 


Гэта першы вопыт удзелу кітайскіх касманаўтаў у падобным навучанні і выкананні яго, паведамляе "Жэньмінь жыбаа". Больш за тое, публіцы ўпершыню быў прадстаўлены кітайскі касманаўт другой групы Е Гуанфу. Задачы ў эксперыменце выконвалі шэсць касманаўтаў, у тым ліку двое амерыканцаў,  расіянін, кітаец, іспанец і японец. На працягу 15 дзён касманаўты ў групе ў складаных пячорах італьянскага вострава Сардзінія вялі экспедыцыйную, даследчую і здымачную дзейнасць. 

 Гэта пяты «пячорны эксперымент», які Еўрапейскае касмічнае агенцтва праводзіць з 2011 года. Асноўнай мэтай гэтага навучання з'яўляецца ацэнка і выпрацоўка эфектыўных навыкаў у касманаўтаў у працы і жыцці ў  надзвычайных абставінах. Па словах намесніка галоўнага канструктара Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў Хуан Вэйфэня, падчас першага для кітайскіх касманаўтаў «пячорнага эксперыменту» сумесна з касманаўтамі з іншых краін, «Е Гуанфу добра праявіў сябе, дасягнуў выдатных вынікаў, у поўнай меры паказаў цудоўныя індывідуальныя якасці кітайскіх касманаўтаў». 

Усебаковы адбор кітайскіх касманаўтаў другой групы пачаўся ў маі 2009 года. Сярод кадравых лётчыкаў ВПС КНР былі адабраныя пяць мужчын-касманаўтаў і дзве жанчыны-касманаўта. Першая кітайская жанчына-касманаўт Лю Ян выканала задачы па ручной стыкоўцы касмічнага карабля «Шэньчжоу-9» з модулем «Цяньгун-1». У 2013 годзе касманаўты на караблі «Шэньчжоу-10» правялі першы касмічны ўрок, жанчына-касманаўт Ван Япін стала першым у Кітаі «касмічным настаўнікам».

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.