Вы тут

Чарговы выпуск праекта «Размаўляем па-беларуску»


Многія тэлевізійныя праграмы разам са сваімі стваральнікамі летам адпачываюць. Тэлевізійны варыянт гульні «Размаўляем па-беларуску» — таксама. Таму да верасня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» будуць ісці паўторы папулярнай праграмы. Але ж стваральнікі паклапаціліся пра тых, хто не збіраецца прыпыняцца ў вывучэнні беларускай мовы, і падрыхтавалі арыгінальныя версіі друкаваных выпускаў.


Ці ведалі вы, што:

Які пастух, такая і чарада. Ва ўсіх культурах свету закон падабенства вызначальны. І чалавецтва ладзіць побыт адпаведна з тым, як мысліць. Мэтафізікі даводзяць: нічога не адбываецца па-за сусветнай схемай «як уверсе, так і ўнізе, як знутры, гэтак і звонку». Якраз гэта і зафіксавалі ў безлічы прымавак нашы продкі: якая Агатка, такая ў яе хатка; які пан, такі й жупан... Сюды ж можна дадаць народныя азначэнні суадноснасці насення й карэння, роду і плода, куста і парастка, пытання і апавядання, Рыгоркі і ягонае гаворкі, дзеўкі і прыпеўкі, грання і танчання, пана і будана. Расіяне таксама заўважаюць: каков Дёма, таково у него и дома. А знаходлівыя беларусы тэмы для выказванняў знаходзяць нават на зялёным лузе: які пастух, такая і чарада.

Для тых, хто разважае пра свой ўдзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт httр://tvrgоmеl.bу або httр://3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Метафізіка падабенстваў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».